Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

11 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Слухайце словы змовы гэтае, і кажыце іх мужом Юдэі а жыхарам Ерузаліму, З І скажыце ім: гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: праклятая людзіна, што ня слухае слоў змовы гэтае, 4 Каторую Я расказаў айцом вашым у дню, каторага Я вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, ізь зялезнае печы, кажучы: слухайце голасу Майго, і паўніце подле ўсёга, што Я расказаў вам, і будзьце Імне людам, а Я буду вам Богам, 9 Каб здойсьнілася прысяга, каторага Я прысягаў айцом вашым, даць ім зямлю, малаком а мёдам цякучую, як цяпер". І адказаў я, і сказаў: „Амін, СПАДАРУ!"

6 І сказаў імне СПАДАР: „Агаласі ўсі гэтыя словы ў местах Юдэі й на вуліцах Ерузаліму, кажучы: слухайце словы змовы гэтае й паўніце іх; 7 Бо зглыбока Я сьветчыў айцом вашым адгэнуль, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, аж дагэтуль, устаючы рана й сьветчачы, кажучы: слухайце голасу Майго. 8 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, але хадзіў кажны ў вупорлівасьці ліхога сэрца свайго; і Я павёў на іх усі словы змовы гэтае, каторыя Я расказаў рабіць, але яны не рабілі".

9 І сказаў імне СПАДАР: „Змова знойдзена ў людзёў Юдэі а ў жыхараў Ерузаліму: 10 Яны зьвярнуліся да бяспраўяў прашчураў сваіх, каторыя адмовіліся слухаць слоў Маіх, і пайшлі за іншымі багамі, служыць ім. Дом Ізраеляў а дом Юдзін узрушылі змову, што Я зрабіў із айцамі іхнымі.

11 „Затым гэтак кажа СПАДАР: вось, Я навяду на іх ліха, ад каторага яны ня змогуць уцячы, і, дарма што яны загалосяць да Мяне, Я не пачую іх. 12 Тады месты юдэйскія а жыхары Ерузаліму пойдуць а загалосяць да багоў, каторым яны кадзілі; але яны ніколі ня выбавяць іх увесь час ліха іхнага; 1З Бо ў цябе, Юда, колькі местаў, толькі й багоў, і колькі вуліцаў у Ерузаліме, толькі ты наставіў аброчнікаў да ганебных рэчаў, аброчнікаў кадзіць Ваалу.

14 „І ты не маліся за гэты люд ані ўзьнімай галашэньня альбо малітвы за іх; бо Я не паслухаю, як яны будуць гукаць да Мяне ў часе ліха свайго.

15 „Што любовай Маёй да дому Майго ? Ты бязуліла із шмат кім, і мясы сьвятыя адышлі ад цябе; бо як ты робіш ліха, ты захапляешся. 16 СПАДАР менаваў цябе ,3ялёным аліўным дзервам, харошым, з добраю садавіною', але пры гуку вялікае буры Ён раскладзець цяпло на ім і паломе галузы яго. 17 Бо СПАДАР войскаў, што пасадзіў цябе, вымавіў ліха на цябе за ліха дому Ізраелявага а дому Юдзінага, каторае яны ўчынілі сабе, квелячы Мяне да гневу кадзеньням Ваалу".

18 І СПАДАР даў імне веданьне, і я ведаю; тады Ты паказаў імне ўчынкі іхныя. 19 Але я, як баранчык альбо цялё-бычок, ведзены на зарэз, і я ня ведаў, што яны задумляюць змову на мяне, кажучы: „Зьнішчыма дзерва з пладамі яго і адатнем яго ад зямлі жывых, каб і наперад імя яго не менавалі". 20 Але Ты, СПАДАРУ, Божа множасьці, што судзіш справядліва, што прабуеш ныркі а сэрца, дазволь імне бачыць помсту Тваю на іх, бо Табе я абясьціў справу сваю.

 Затым гэтак кажа СПАДАР празь людзёў Анафофу, што шукаюць жыцьця твайго, кажучы: „Не праракай імям СПАДАРОВЫМ, каб ты не памер ад рукі нашае".

 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Вось, Я даведаюся да іх: маладзёны памруць ад мяча; сынове іхныя а дачкі іхныя памруць з галадові. 23 І ня будзе астачы ад іх, бо Я навяду ліха на людзёў Анафофу ў годзе даведаньня да іх".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст