Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

20 І пачуў Пашгур Імеронак, сьвятар, каторы быў галоўным дамаверам дому СПАДАРОВАГА, што Ярэма праракаў гэтыя словы; 2 І біў Пашгур Ярэму прароку, і пасадзіў яго ў вязьніцу, што ў верхняй браме Веняміновай, каторая ля дому СПАДАРОВАГА. З І сталася назаўтрае, што Пашгур вывеў Ярэму зь вязьніцы, і сказаў яму Ярэма: „СПАДАР не назваў цябе Пашгуром, але Жахам Адусюль;

4 „Бо гэтак кажа СПАДАР: вось, Я ўчыню цябе жахам сабе самому і ўсім любячым цябе, і падуць яны ад мяча непрыяцеляў сваіх, і вочы твае будуць бачыць гэта; і ўсю Юдэю Я аддам у руку караля Бабілёнскага, і ён завядзець іх у палон да Бабілёну, і зразе іх мячом. 5 Я таксама перадам усе багацьце гэтага места і ўсю гарапашнасьць яго, і ўсі дарагія рэчы яго, і ўсі скарбы каралёў юдэйскіх у руку непрыяцеляў іхных, каторыя паглабаюць іх, і возьмуць іх, і прывядуць іх да Бабілёну. 6 І ты, Пашгуру, і ўсі, што жывуць у доме тваім, пойдзеце ў палон; і прыйдзеш да Бабілёну, і памрэш там, і будзеш пахаваны там, ты а ўсі любячыя цябе, каторым ты праракаў ману".

7 Ты намаўляў мяне, СПАДАРУ, і я быў намоўлены; Ты дужшы за мяне, і Ты здужаў; я стаў пасьмехам увесь дзень, кажны сьмяецца зь мяне; 8 Бо, як толькі я загукаю, я галашу, праз ўсілства а глабаньне гукаю; з гэтае прычыны слова СПАДАРОВА стала імне вярненьням а пасьмехам кажнага дня. 9 Тады я сказаў: „Я ня буду менаваць Яго ані наперад гукаць імям Ягоным", але яно сталася ў сэрцу маім як палаючае цяпло, зачыненае ў касьцёх маіх, і я стамаваўся ўзьдзержаваньням і ня мог; 10 Бо я чуў шмат чые абмовы, пагрозы адусюль: „Скажыце, і мы ўдамо каралю". Усі, што жывуць із імною ў супакою, падглядаюць ступы мае: „Можа ён прамовіцца ў чым, і мы пераможам яго, і помсьцім яму". 11 Але з імною СПАДАР, як страшны дужасіл; затым перасьледаваньнікі мае спатыкнуцца і ня здолеюць; яны будуць вельма паганбены, бо ня будуць мець дасьпеху; паганьбеньне будзе вечнае, ніколі ня будзе забытае. 12 Але, СПАДАРУ войскаў, Ты прабуеш справядлівых, бачыш ныркі а сэрца. Няхай я абачу помсту Тваю над імі, бо Табе адкрыў справу сваю.

13 Пяіце СПАДАРУ, хваліце СПАДАРА, бо Ён вывальняе душу беднага ад рукі ліхадзеяў.

14 Пракляты дзень, каторага я радзіўся; дзень, каторага нарадзіла мяне маці мая, няхай ня будзе дабраславёны. 15 Праклятая тая людзіна, што азнайміла айцу майму, кажучы: „Сын нарадзіўся ў цябе", робячы яму вялікую радасьць. 16 І няхай будзе з гэнаю людзіною, як ізь местамі, каторыя СПАДАР абурыў і не пажалеў: і няхай чуе яна галашэньне нараніцы і крыкню паўднём; 17 Бо яна не забіла мяне ў вулоньню, так што маці мая была б маім гробам, і ўлоньне ейнае заўсёды цяжарным. 18 Чаму я вышаў з улоньня, каб бачыць працу і смутак, і каратаць дні свае ў сораме?


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст