Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

21 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, як кароль Сэдэка прыслаў да яго Пашгура Малшанка а Софоню Маасэенка, сьвятара, кажучы: 2 „Папыталіся, калі ласка, праз нас у СПАДАРА, бо Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, ідзець на нас вайною; можа СПАДАР зьдзее штось такое, як усі Ягоныя чудосы, і тый адступе ад нас".

З І сказаў ім Ярэма: „Гэтак скажыце Сэдэку: 4 .Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: гля, я абярну

назад ваенную зброю, што ў руках вашых, катораю вы ваюеце з каралём Бабілёвскім і з Хальдэямі, што аблягаюць вас вонках сьцяны, і зьбяру іх у сярэдзіне места гэтага; 5 І Я Сам буду ваяваць із вамі рукою выцягневаю і цаўём моцным, нават у гневе, пале і ў вялікім абурэньню; б І вытну жывучых у гэтым месьце, людзіну й статак: яны памруць ад вялікае ліпучкі. 7 І просьле гэтага, кажа СПАДАР, я аддам Сэдэку, караля Юдэйскага, а слугаў ягоных а люд а засталых у месьце гэтым ад ліпучкі, ад мяча а ад галадові, -- у руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ў руку непрыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць душаў іхных; і ён зразе іх лязом мяча, ён не пашчаджае іх, не пажалее альбо не паспагадае'. 8 А люду гэтаму скажы: ,Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я сулю вам дарогу жыцьця й дарогу сьмерці:

9 Хто застанецца ў месьце гэтым, памрэць ад мяча а ад галадові а ад ліпучкі; а тый, што выйдзе й паддасца Хальдэям, што аблягаюць вас, будзе жыць, і душа ягоная будзе яму за здабытак; 10 Бо Я абярнуў від Свой супроці места гэтага, кажа СПАДАР, на ліха, а не на дабро, агалашае СПАДАР: яно будзе аддана ў руку караля Бабілёнскага, і спале цяплом'.

11 „А што да дому караля Юдэйскага, то слухайце слова СПАДАРОВА: 12 ,Доме Давідаў! гэтак кажа СПАДАР: справуйце суд нараніцы і вывальняйце глабанага з рукі ўцісканьніка, каб гнеў Мой не зьявіўся, як цяпло, і не запалаў, і няма гасячага, - за ліха ўчынкаў вашых'. 1З Гля, Я супроці цябе, жыхарка даліны, скала раўніны, агалашае СПАДАР, каторыя кажаце: ,Хто зыйдзе на нас ? і хто ўвыйдзе ў гасподы нашы?' 14 Бо Я даведаюся да вас подле пладоў учынкаў вашых, агалашае СПАДАР, і запалю цяпло ў лесе тваім, і яно пажарэць усе навокал яго".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст