01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
3 „Кажуць: калі муж адпусьце жонку сваю, і яна адыйдзе ад яго, і выйдзе за другога, то ці можа ён ўзноў зьвярнуцца да яе? Ці ня чыста ўпаганіцца гэтым тый край? А ты бязуліла із шмат якімі каханкамі; адылі ж усе-тыкі зьвярнулася да Мяне, агалашае СПАДАР. 2 Узьнімі вочы свае на ўзвышшы і глянь, ідзе ты не чужаложыла. На дарогах ты сядзела дзеля іх, як Арабін на пустыні, і ўпаганіла зямлю бязулствам сваім а ліхадзействам сваім. З За тое й задзяржаны былі дажджы і ня было познага дажджу; і чало бязульнае жонкі было ў цябе, ты адкінула сорам. 4 Ці не адгэтуль ты будзеш гукаць да Мяне: .Войча Мой! Ты правадыр маладосьці мае. 5 Ці захавае Ён заўсёды гнеў Свой? будзе да канца дзяржаць яго?' Гля, ты гукала, але рабіла ліха як мага".
6 І сказаў СПАДАР імне за дзён караля Ёсі: „Ці абачыў ты, што зрабіла дачка адпорная Ізраелява? Хадзіла яна на кажную высокую гару і пад кажнае зялёнае дзерва, і там бязуліла. 7 І просьле тога, як яна зрабіла ўсе гэта, Я казаў ёй: ,Да Мяне зьвярніся'; але яна не зьвярнулася; і бачыла гэта ізрадлівая сястра ейная Юдэя. 8 І пабачыла Юдэя, што за ўсе тое, што чужаложыла адпалая дачка Ізраелява, Я адаслаў яе, і даў ёй разводны ліст; не пабаялася, адылі, ізрадлівая сястра ейная Юдэя, але пайшла й бязуліла таксама яна. 9 І зьдзеялася тое, што распусным бязулствам яна ўпаганіла край, і бязуліла з каменям а дзервам. 10 Але пры ўсім гэтым не зьвярнулася да Мяне ізрадлівая сястра ейная Юдэя ўсім сэрцам сваім, адно хвальшыва, аталашае СПАДАР".
11 І сказаў імне СПАДАР: „Аправілася душа адпорнага Ізраеля болей, чымся ізрадлівая Юдэя. 12 Пайдзі, і абясьці гэтыя словы на поўначы, і скажы: ,3ьвярніся, адпалая дачка Ізраелява, агалашае СПАДАР. Я ня дам пасьці на вас гневу Свайму, бо Я міласэрны, агалашае СПАДАР, ня буду гневацца на векі. 1З Адно пазнай бяспраўе свае, што супроці СПАДАРА, Бога свайго, ты выступіла й раськідала дарогі свае чужаземцам пад кажным зялёным дзервам, і ня слухалі голасу Майго, агалашае СПАДАР. 14 Зьвярніцеся да Мяне, дзеці адступнікі, агалашае СПАДАР, бо Я ваш гаспадар, і вазьму вас па адным ізь места, па двух із радзімы, і прывяду вас на Сыён. 15 І дам вам пастыроў подле сэрца Свайго, каторыя будуць пасьціць вас ведаю а розумам. 16 І будзе, як вы памножыцеся а расплодзіцеся на зямлі, тых дзён, агалашае СПАДАР, ня скажуць ужо: „Скрыня змовы СПАДАРОВАЕ", ані прыйдзе гэта ўдум, ані ўспомняць праз гэта, ані будуць ужо давядацца да яе, ані будуць рабіць што-колечы болей. 17 Таго часу назавуць Ерузалім пасадам СПАДАРОВЫМ, і ўсі народы зьбяруцца да яго, да імені СПАДАРОВАГА, да Ерузаліму, і наперад за ўпорлівасьцяй ліхога сэрца свайго ня будуць хадзіць.
18 „Тых дзён прыйдзе дом Юдзін да дому Ізраелявага, і абодва разам пойдуць із паўночнае зямлі да краю, каторы Я даў на спадак бацьком вашым. 19 І сказаў Я: як залічыць цябе памеж сыноў і даць табе жаданую зямлю, добры спадак множасьці народаў? і Я казаў: Ты назавеш Мяне „Войча мой" і не адвернешся ад Мяне. 20 Запраўды, як іншая жонка ізраджае мужа свайго, так ізрадзіў Мяне ты, доме Ізраеляў, агалашае СПАДАР' ". 21 Голас быў чутны на высокіх месцах, плач, маленьне дзяцей Ізраелявых, бо яны скрывілі дарогі свае, забыліся СПАДАРА, Бога свайго. 22 „Зьвярніцеся, адпалыя сынове: Я ўздараўлю вашы адпады". - „Гля, мы прышлі да цябе, бо Ты - СПАДАР, Бог наш. 23 Запраўды, здарма спадзявацца на ўзгоркі а на множасьць гораў; адно ў СПАДАРУ, Богу вашым, спасеньне Ізраеля. 24 Але сорам пажэр працу бацькоў нашых з маладосьці нашае: драбны статак іхны, буйны статак іхны, сыноў іхных а дачкі іхныя. 25 Мы ляжым у сораме сваім, і сумятня наша пакрывае нас, бо супроці СПАДАРА, Бога свайго, мы ізграшылі, мы й бацькі нашыя, з маладосьці свае аж дагэтуль, і ня слухалі голасу СПАДАРА, Бога свайго".
|