Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

42 І дабліжыліся ўсі вайводцы а Ёганан Карэажонак а Езаня Гошаёнак а ўвесь люд ад найменшага аж да найбольшага, 2 І сказалі Ярэме прароку: „Хай падзець жа маленьне наша перад табою, і памаліся за нас СПАДАРУ, Богу свайму, за ўсю гэту астачу, бо з множасьці мала нас засталося, як во вочы твае бачаць нас, З Каб СПАДАР, Бог твой, паведаміў нам дарогу, па каторай мы маем ісьці, і што маем рабіць". 4 І сказаў ім Ярэма прарока: „Чую, вось, я памалюся СПАДАРУ, Богу вашаму, подле слоў вашых; і станецца, што СПАДАР адкажа вам, Я паведамлю вам, не схаваю нічога ад вас". 5 Яны ж сказалі Ярэме: „Няхай СПАДАР будзе праўдзіваю а вернаю сьветкаю памеж нас, калі мы ня зробім подле кажнага слова, дзеля каторага СПАДАР, Бог твой, пашлець цябе да нас: б Ці добра, ці блага, мы паслухаем голасу СПАДАРА, Бога нашага, да Каторага пасылаем цябе, каб нам было добра, бо мы паслухалі голасу СПАДАРА, БОГА нашага".

7 І сталася за дзесяць дзён, што было слова СПАДАРОВА да Ярэмы; 8 І пагукаў Ёганана Карэажонка а ўсіх вайводцаў, што былі зь ім, а ўвесь люд ад найменшага аж да найбольшага, 9 І сказаў ім: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, да Каторага вы пасылалі мяне пакласьці ваша маленьне перад Ім: 10 Калі вы будзеце жыць, жыць у зямлі гэтай, дык Я ўладжу вас, а не разбуру, і засаджу вас, а ня выкараню, бо Я жалею ліха, каторае Я ўчыніў вам. 11 Ня бойцеся караля Бабілёнскага, каторага вы баіцеся, ня бойцеся яго, агалашае СПАДАР, бо Я з вамі, каб выбавіць вас і вывальніць вас із рукі ягонае. 12 І Я прычыню, каб вы знайшлі жаласьць у ваччу ягоным, і ён пажалее вас, і верне вас да зямлі вашае. 1З Але, калі б вы сказалі: ,Ня будзем жыць у зямлі гэтай', каб ня слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, 14 Кажучы: ,Не, мы пойдзем да зямлі Ягіпецкае, ідзе ня будзем бачыць вайны ані чуць гуку трубы, ані галадаваць бяз хлеба; там будзем жыць'; 15 Дык выслухайце цяпер слова СПАДАРОВА, засталыя Юдэі: гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: калі вы станаўко зьвернеце віды свае, каб ісьці да Ягіпту, і прыйдзеце, каб жыць там, 16 Тады станецца, што меч, каторага вы баіцеся, насьпее вас там, у зямлі Ягіпецкай, і галадоў, каторае вы лякаецеся, дажанець вас там, у Ягіпце, і там вы памрыце. 17 Гэтак будзе ўсім людзём, што зьвярнулі віды свае йсьці да Ягіпту, каб жыць там, -- памруць ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі, і ніхто зь іх не застанецца ані ўцячэць ад ліха, што Я навяду на іх; 18 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: як гнеў Мой а абурэньне Мае вылілася на жыхараў Ерузаліму, так Мае абурэньне выльлецца на вас, калі вы прыйдзеце да Ягіпту, і вы будзеце брыдою, жахам, праклёнам а ганьбаю, і ўжо не абачыце месца гэтага. 19 Праз вас, засталыя Юдэі, вымавіў СПАДАР: ,Ня прыходзьце да Ягіпту'; ведайце напэўна, што я сьветчыў вам сядні, 20 Што вы заблудзілі супроці душаў вашых, бо вы паслалі мяне да СПАДАРА, Бога свайго, кажучы: ,Малі за нас СПАДАРА, Бога нашага, і подле ўсёга, што СПАДАР, Бог наш, скажа, паведалі нам, і мы зробім'. 21 І я цяпер паведаміў вам, але вы не паслухалі голасу СПАДАРА, Бога свайго, і ўсяго, дзеля чаго Ён паслаў мяне да вас. 22 Дык ведайце напэўна, што памрыце ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі на тым месцу, куды вы жадаеце йсьці жыць".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст