01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
43 І сталася, як скончыў Ярэма гукаць усяму люду ўсі словы СПАДАРА, Бога іхнага, дзеля каторых СПАДАР, Бог іхны, паслаў яго да іх, усі тыя словы;
2 Тады Азара Гошаёнак а Ёганан Карэажонак а ўсі гордыя людзі сказалі, кажучы Ярэме: „Ты кажаш ману, СПАДАР Бог наш не паслаў цябе сказаць: ,Ня йдзіце да Ягіпту, жыць там'; З Адно Борух Ніранок намаўляе цябе супроці нас, каб аддаць нас у руку Хальдэяў, каб яны забілі нас альбо завялі нас палоненікамі да Бабілёну".
4 Дык не паслухалі Ёганан Карэажонак а ўсі вайводцы а ўвесь люд голасу СПАДАРОВАГА, каб жыць у зямлі Юдэйскай. 5 І ўзяў Ёганан Карэажонак а вайводцы ўсю астачу Юдэяў, што зьвярнуліся ад усіх народаў, куды яны былі выпіхнены, каб жыць у зямлі Юдэйскай, б Мужчынаў а жанкі а дзецяняты а дачкі каралеўскія а кажную людзіну, што Невузар-Адан, начэльнік катаў, пакінуў з Ґедалям, сынам Агікама Шафанёнка, і Ярэму прароку, і Боруха Ніранка; 7 І прышлі да зямлі Ягіпецкае, бо не паслухалі голасу СПАДАРОВАГА, і дайшлі аж да Тагпангесу.
8 Тады прышло слова СПАДАРОВА да Ярэмы ў Тагпангесе, кажучы: 9 „Вазьмі ў руку сваю вялікія камяні і - перад ачыма мужоў юдэйскіх - схавай іх у гліне ў цагельні, што ля ўходу да фараонавага дому ў Тагпангесе, 10 І скажы ім: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: гля, Я пашлю й вазьму Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і ён пастанове пасад свой над гэтымі камянямі, што Я схаваў, і ён разапнець каралеўскі будан свой на іх. 11 І, як ён прыйдзе, ён зразе зямлю Ягіпецкую: хто на сьмерць, таго на сьмерць; і хто ў палон, таго ў палон; і хто пад меч, таго пад меч. 12 І запалю цяпло ў дамох багоў ягіпецкіх, і яно спале іх, і панясець іх палоненікамі, і ён убярэцца зямлёю Ягіпецкаю, як пастух убіраецца ў вадзецьце свае, і пойдзе адгэнуль супакойна. 1З Патрышча таксама статуі Бефшэмішу, што ў зямлі Ягіпецкай, і дамы багоў ягіпецкіх спале цяплом' ".
|