45Слова, што Ярэма, прарока, казаў Боруху Ніранку, як ён напісаў з вуснаў Ярэмы ў кнігу словы гэтыя, чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, празь цябе, Боруша: З Ты сказаў: ,Бяда ж імне! бо СПАДАР дадаў смутак да болю майго; я стамаваўся стагнаньнямі сваімі і не знайшоў супакою' 4 Гэтак ты скажы яму: гэтак кажа СПАДАР : гля, Я бураю тое, што будаваў, і выкараняю, што пасадзіў, і ўсю зямлю гэтую, б А ты шукаеш вялікіх рэчаў сабе? ня шукай, бо гля, Я навяду ліха на кажнае цела, кажа СПАДАР, але душу тваю дам табе замест здабытку на ўсіх месцах, куды ты пойдзеш".