01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
6 Зьбірайцеся, дзеці Веняміновы, уцякаць з пасярод Ерузаліму, і трубіце ў трубу ў Фекоі, і дайце знак цяплом у Вефгакерыме, бо ліха зьяўляецца з поўначы і вялікае зьнішчаньне. 2 Да ўроднае а кунежнае прыраўнаваў Я дачку Сыёну. З Да яе прыйдуць пастухі й народы іхныя, навокал яе расстановяць буданы свае; кажны будзе пасьціць на дзелі сваёй. 4 „Акануйце яе вайне; уставайце, узыйдзіма ў палудзень!" „Але бяда нам! дзень ужо сьхінаецца да вечара, ужо кідаецца даўгі сьцень вечара". 5 „Уставайце, і ўзыйдзіма ночы, і разбурыма яе палацы!"
6 Бо гэтак агалашае СПАДАР войскаў: „Сячыце дзервы й сыпце наспы каля Ерузаліму: гэта тое места, да каторага надабе даведацца: яно поўнае ліхадзейства ўнутры. 7 Як вылівае крыніца ваду сваю, так яно вылівае ізь сябе нягоднасьць : усілствы а глабаньні чутны ў ім, перад Імною бязупынку хвароба а раны. 8 Будзь зазыраны, Ерузаліме, каб не адышла душа Мая ад цябе, каб Я не зрабіў цябе пустынёю, зямлёю незаселенай".
9 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Супоўна бяруць, як віно, астачу Ізраеля; зьвярні руку сваю, як зьбіраньнік віна ў кашы". 10 Да каго імне гукаць і перасьцерагчы, каб слухалі? Гля, вуха іхнае неабрэзана, і яны ня могуць слухаць; гля, слова СПАДАРОВА ў іх улегцы, ня хочуць яго. 11 Затым я поўны гневу СПАДАРОВАГА, я стамаваўся, узьдзержуючы яго. „Выльлю яго на дзеці вонках і на збор моладзежы разам; бо нават муж із жонкаю будуць узяты, старыя з поўным дзён. 12 І пярэйдуць дамы іхныя да іншых, полі а жонкі разам, бо Я выцягну руку Сваю на жыхараў гэтае зямлі", агалашае СПАДАР, 13 „Бо ад найменшага зь іх аж да найбольшага зь іх кажны аддаўся гальлівасьці, і ад прарокі аж да сьвятара тарнуе ашуку. 14 Яны лячылі патрышчаньне люду Майго ўлегцы, кажучы: .Супакой, супакой', а няма Супакою. 15 Ці былі яны засароміўшыся, дзеючы брыду? Не, яны ня былі засароміўшыся ані зачырванеліся. Затым яны падуць памеж палых, у часе даведаньня Майго спатыкнуцца", кажа СПАДАР. 16 Гэтак кажа СПАДАР: „Стойце на дарогах, і глядзіце, і пытайцеся праз старавечныя сьцежкі, ідзе добрая дарога, і хадзіце па ёй, і знойдзеце супачынак душам сваім. Але яны сказалі: ,'Ня пойдзем'. 17 І пастанавіў Я над імі вартаўнікоў, кажучы: ,Прыслухайцеся да гуку трубы!' Але яны сказалі: ,Ня будзем слухаць'. 18 Дык слухайце, народы, і ведай, збору, што ё сярод іх. 19 Слухай, зямля: гля, Я навяду ліха на гэты люд, плод падумкаў іхных; бо яны не прыслухаліся да словаў Маіх ані да Права Майго, і адхінулі яго. 20 Нашто прыходзе Імне кадзіла із Шэвы і духмяная трысьціна з далёкага краю? Усепаленьні вашыя ня любы, і аброкі вашыя няпрыемныя Імне.
21 „Затым гэтак кажа СПАДАР: ,Гля, Я палажу пераказы перад людам гэтым, і спатыкнуцца айцове й сынове разам на іх, сусед і прыяцель ягоны загінуць' ".
22 Гэтак кажа СПАДАР: „Гля, прыйдзе люд із паўночнага краю, і вялікі народ прачхнецца з краёў зямлі. 23 Яны хапаюць лук а дзіду; яны неміласьціўныя й ня маюць спагады; голас іхны гучыць, як мора; і яны езьдзяць конна, зладжаныя, як чалавек на вайну, з табою, дачка Сыёну!".
24 Мы пачулі дзейкі празь яго: рукі нашы скволелі, мучэньні схапілі нас, боль, як парадзіхі ў трудненьню. 25 Ня йдзі ў поле, не хадзі па дарозе, бо меч непрыяцеля, страх на кажным баку. 26 Дачка люду майго! паперажыся зрэбнінаю, валяйся ў попеле, плач па сабе, як па адзіным сыну, зрабі сабе гаркую жалобу, бо зьнецікі прыйдзе на нас.
27 „На спробу Я даў цябе сярод люду Майго і на горад, каб ты пазнаў а выпрабаваў дарогу іхную. 28 Усі яны бунтоўныя бунтаўнікі, з абмовамі ходзячыя; медзь а зялеза; усі згубцы яны. 29 Абгарэлі мяхі, і цяпло спаліла волава; дарма літоўнік літаваў, бо нягодныя не аддаліліся. 30 Адхіненым срэбрам назавуць іх, бо СПАДАР адхінуў іх". "
|