ЛІТУРГІЯ
Сьвятога Базыля Вялікага
Трапары:
Трапар нядзельны належнага тону.
Сьвятога (Тон 1): Пустыні жыхарам, анёлам у целе і
цудатворцам зьявіўся ты, баганосны ойча Яне: пастом, нядрэмнасьцю і малітваю
нябесныя дараваньні прыняўшы, аздараўляеш нядужых і душы тых, што з вераю
прыходзяць да цябе. Слава таму, хто даў табе сілу; слава таму хто ўзьвялічыў
цябе; слава таму, хто цераз цябе дае ўсім аздараўленьні.
Слава ...
Кандак сьвятога (Тон 4):
На вышыні ўстрыманасьці Госпад паставіў цябе, настаўніку Яне, ойча наш, быццам
зорку ясную, што прасьвятляе ўвесь сьвет.
Цяпер ...
Кандак Багародзіцы (Тон
8): Магутная Ўладарка Багародзіца, мы, верныя слугі твае, выбаўленыя Табою ад бедаў, песьні
ўдзячнасьці і перамогі Табе прыносім. Ты ж, маючы
сілу непераможную, ад усякіх напасьцяў выратуй нас, каб нам усклікнуць Табе:
"Радуйся, Дзева Маці!".
Пракімен (Пс 28:11,1):
Госпад сілу людзям сваім дае, Госпад бласлаўляе людзей сваіх супакоем.
Верш: Аддайце Госпаду, сыны Божыя, аддайце Госпаду
славу і пашану.
Апостал: Гэб
6:13–20
Алілуя (Пс 91:2,3):
Добра ёсьць славіць Госпада і пець хвалу імю
Твайму, Усявышні.
Верш: Абвяшчаць раніцай міласэрнасьць Тваю і
праўду Тваю ўночы.
Евангельле: Мк 9:17–31
Задастойнік: У Табе радуецца, Поўная ласкі, усякае
стварэньне – сабор анёлаў і род людскі, –
асьвячаны хораме і раю духоўны, пахвала дзеваў; ад Цябе Бог прыняў цела і стаўся
дзіцяткам, Бог наш спрадвечны: улоньне Тваё Ён зрабіў пасадам сваім, і нутро
Тваё ўчыніў больш прасторным за неба. У Табе радуецца, Поўная ласкі, усякае
стварэньне: слава Табе. |