Пачатак
Сьвятар: Блаславёнае валадарства Айца, і Сына, і
Сьвятога Духа, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар: Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю
сьмерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.
(Тройчы)
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
(Тройчы)
Падчас сьпеву, сьвятар кадзіць царкву і вітае людзей:
ХРЫСТОС УВАСКРОС!
Людзі адказваюць: САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС!
Гэтак паўтараецца шмат разоў падчас усёй службы.
Сьвятар: Хай уваскрэсьне Бог, і разьбягуцца ворагі
Яго, і хай уцякуць ад Яго ўсе ненавісьнікі Яго.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
(Адзін раз)
Сьвятар: Хай зьнікнуць так, як зьнікае дым, і як
тае воск ад агню.
Людзі: Хрыстос уваскросз мёртвых...
Сьвятар: Так хай згінуць грэшнікі ад аблічча
Божага, а праведнікі хай узрадуюцца.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
Сьвятар: Вось дзень, што Госпад стварыў, дзень
радасьці і вясельля для ўсіх нас.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
Сьвятар: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
Сьвятар: Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Людзі: Хрыстос уваскросз мёртвых...
Сьвятар: Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю
сьмерць зваяваў.
Людзі: I тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.
Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся...
і ўся мірная літанія (як падчас ютрані).
Першы антыфан
Чытальнік: Сьпявайце Госпаду, уся зямля! Слаўце ў
песьнях імя Яго, аддайце хвалу велічы Яго.
Людзі: Малітвамі Багародзіцы, Збавіцелю, збаў нас.
Чытальнік: Скажыце Госпаду: Як цудоўныя творы
Твае! Ад велічы магутнасьці Тваёй дрыжаць перад Табою ворагі Твае.
Людзі: Малітвамі Багародзіцы....
Чытальнік: Уся зямля хай пакланяецца Табе і пяе
Табе, хай славіць у песьнях імя Тваё, Усявышні!
Людзі: Малітвамі Багародзіцы...
Чытальнік: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Людзі: Малітвамі Багародзіцы...
Другі антыфан
Чытальнік: Божа, будзь ласкавы да нас і блаславі
нас: прасьвятлі нас зьзяньнем твару Твайго і зьмілуйся над намі.
Людзі: Сыне Божы, што ўваскрос з мёртвых, збаў
нас, якія пяём Табе: Алілуя.
Чытальнік: Каб мы маглі пазнаць на зямлі шлях
Твой, сярод людзей усіх збаўленьне Тваё.
Людзі: Сыне Божы...
Чытальнік: Хай славяць Цябе, Божа, усе народы, хай
славяць Цябе ўсе людзі.
Людзі: Сыне Божы...
Слава... цяпер... Адзінародны Сыне...
Трэці антыфан
Чытальнік: Хай уваскрэсьне Бог, і разьбягуцца
ворагі Яго, і хай уцякуць ад Яго ўсе ненавісьнікі Яго.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць
зваяваў і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.
Чытальнік: Хай зьнікнуць так, як зьнікае дым, і як
тае воск ад агню.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
Чытальнік: Так хай згінуць грэшнікі ад аблічча
Божага, а праведнікі хай узрадуюцца.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
Чытальнік: Вось дзень, што Госпад стварыў – дзень
радасьці і вясельля для ўсіх нас.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
|