Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » Боская Літургія між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага


 

 

Боская Літургія між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага


Другі антыфан

У нядзелі (Пс 66):

Чытальнік: Божа, будзь ласкавы да нас і блаславі нас: прасьвятлі нас зьзяньнем твару Твайго і зьмілуйся над намі.

Людзі: Сыне Божы, што ўваскрос з мёртвых, збаў нас, якія пяём Табе: Алілуя. (Так пасьля наступных вершаў)

– Каб мы маглі пазнаць на зямлі шлях Твой, сярод людзей усіх збаўленьне Тваё.

– Хай славяць Цябе, Божа, усе народы, хай славяць Цябе ўсе людзі.

Людзі: Сыне Божы...

Слава… цяпер… Адзінародны Сыне… (Гл. ніжэй)


Іншы антыфан нядзельны і сьвяточны (Пс 145):

Хвалі, душа мая, Госпада. Праз усё жыцьцё маё буду хваліць Госпада, буду ў песьнях славіць Бога майго, пакуль буду жыць.

Слава… цяпер… Адзінародны Сыне… (Гл. ніжэй)


Антыфан у буднія дні (Пс 92):

Чытальнік: Госпад пануе, Ён апрануўся ў красу, апрануўся Госпад у сілу і падперазаўся.

Людзі: Малітвамі сьвятых Тваіх, Збавіцелю, збаў нас. (Так пасьля наступных вершаў)

– Ён умацаваў сусьвет, што не зварухнецца.

– Сьведчаньні Твае праўдзівыя; сьвятасьць належыцца дому Твайму, Госпадзе, праз усе дні.

Людзі: Малітвамі сьвятых Тваіх…

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


Адзінародны Сыне і Слова Бога, Ты, Несьмяротны, дзеля нашага збаўленьня захацеў прыняць цела ад сьвятое Багародзіцы і заўсёды Дзевы Марыі і, не зазнаўшы зьмены, стаўся чалавекам; Ты быў укрыжаваны, Хрысьце Божа, сьмерцю зьнішчыўшы сьмерць. Будучы адным з Сьвятой Тройцы, роўным славаю Айцу і Сьвятому Духу, збаў нас.


Дыякан: Яшчэ і яшчэ… Заступіся… Успамянуўшы найсьвятую…

Сьвятар (ціха): Божа, які даў нам ласку прыносіць Табе ў еднасьці гэтыя супольныя малітвы і які абяцаў выканаць просьбы двух ці трох, што сабраліся ў Тваё імя, выканай просьбы слугаў Тваіх для нашага дабра, даючы нам у гэтым веку пазнаньне Тваёй праўды, а ў будучым даруючы жыцьцё вечнае.

(Уголас): Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін. І сьпяваюць трэці антыфан.


Трэці антыфан

Антыфан нядзельны і штодзённы (Пс 94):

Чытальнік: Прыйдзіце, будзем радасна славіць Госпада, будзем пяяць Богу Збавіцелю нашаму.

Людзі:

у нядзелі: Сыне Божы, што ўваскрос з мёртвых, збаў нас, якія пяём Табе: Алілуя.

Або нядзельны трапар належнага тону

У іншыя дні: Сыне Божы, дзіўны ў сьвятых Тваіх, збаў нас, якія пяём Табе: Алілуя.

Чытальнік: Станем з удзячнасьцю перад абліччам Ягоным, у песьнях уславім Яго.

– Госпад – Бог вялікі і Ўладар магутны над усёй зямлёй.

– У руках Ягоных усе канцы зямлі і вышыні гор належаць Яму.

– Ягонае мора – Ён стварыў яго, і сушы рукі Ягоныя далі выгляд.

Людзі: Сыне Божы…


Іншы антыфан сьвяточны і нядзельны (Мц 5:3-12):

У валадарстве Тваім успомні нас, Госпадзе.

Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць валадарства нябеснае.

Шчасьлівыя тыя, што тужаць, бо яны суцешацца.

Шчасьлівыя ціхія, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.

Шчасьлівыя тыя, што маюць голад і смагу справядлівасьці, бо яны насыцяцца.

Шчасьлівыя міласэрныя, бо яны зьведаюць міласьць.

Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны ўбачаць Бога.

Шчасьлівыя міратворцы, бо яны будуць звацца сынамі Божымі.

Шчасьлівыя тыя, каго прасьледуюць за праўду, бо іх ёсьць валадарства нябеснае.

Шчасьлівыя вы, калі вас крыўдзяць і прасьледуюць, і кажуць усякую няпраўду на вас дзеля мяне: радуйцеся і цешцеся, бо ўзнагарода ваша ў небе вялікая.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст