Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » Месяцаслоў


 

 

Месяцаслоў

Студзень

1. Абрэзаньне Гасподняе; сьвятаначальніка Базыля Вялікага, арцыбіск. Кесарыі Кападакійскай

2. Перадсьвяцьце Богазьяўленьня; сьвятаначальніка Сыльвэстра, папы Рымскага

3. Прарока Малахіі, мучаніка Гардзея

4. Сабор 70-ці апосталаў, пачэснага Тэактыста

5. Чаканьне Богазьяўленьня; мучанікаў Тэапэмпта і Тэоны; пачэснае Сынклітыкі Александрыйскай

6. Богазьяўленьне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста

7. Сабор сьв. Яна, Прадвесьніка і Хрысьціцеля

8. Пачэснага Юр'я Хазэвіта; пачэснае Дамінікі

9. Мучаніка Паліеўкта

10. Сьвятаначальніка Рыгора, біск. Ніскага; Пачэсных Маркіяна празьбітара і Даміцыяна, біск. Мелітэнскага

11. Пачэснага Хвядоса Вялікага

12. Мучаніцы Тацяны

13. Мучанікаў Ярміла і Стратоніка

14. Адданьне сьвята Богазьяўленьня; пачэсных айцоў, у Сінаі і Раіце забітых

15. Пачэсных Паўла Табэйскага і Яна Буданьніка

16. Пакланеньне кайданам апостала Пятра

17. Пачэснага Антона Вялікага

18. Сьвятаначальнікаў Апанаса і Кірылы, біскупаў Александрыйскіх

19. Пачэснага Макара Ягіпецкага

20. Пачэснага Аўхіма Вялікага

21. Пачэснага Максіма вызнаўцы, мучаніка Нэафіта

22. Апостала Цімафея; пачэснамучаніка Анастаса Персіяніна

23. Сьвятамучаніка Клімэнта, біск. Анкірскага і мучаніка Агатангела

24. Пачэснае Аксіньні

25. Сьвятаначальніка Рыгора Багаслова, арцыбіск. Канстантынопальскага

26. Пачэснага Ксенафонта і жонкі яго Марыі

27. Перанясеньне мошчаў сьвятаначальніка Яна Залатавуснага

28. Пачэснага Ахрэма Сірына

29. Перанясеньне мошчаў сьвятамучаніка Ігната Баганосца, біск. Антыяхійскага

30. Трох сьвятаначальнікаў: Базыля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага; сьвятамучаніка Іпаліта Рымскага

31. Мучанікаў Кіра і Яна, бескарысьлівых лекараў і цудатворцаў


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст