Ютрань
Пасьля "Госпад – Бог ...": трапары, як у канцы
вячэрні.
Сядальныя песьні надзельныя
належнага тону.
Пасьля паліелею: "Хор анёлаў...", літаніі, гіпакоі
нядзельныя належнага тону і наступныя:
Айцоў (тон 8). Абрагама, Ісаака і Якуба ўсхвалім у
песьнях, лагоднага Давіда, Ісуса і дванаццаць патрыярхаў, разам з трыма юнакамі,
што пагасілі сілаю Духа полымя агню. Усклікнем: "Радуйцеся вы, што адважна
выкрылі спакусу неразумнага цара і цяпер моліцеся Хрысту, каб Ён дараваў
адпушчэньне грахоў нам, якія шануем вашу сьвятую памяць".
Слава ... цяпер ...
(тон 8). Ты прыйшоў з улоньня
Айца, і невыказна спустошыў сябе, прыняўшы звышпрыродна нашу ўбогасьць,
Чалавекалюбны Госпадзе. Ты пажадаў пасяліцца ў пячоры і, як немаўля, быць
кормленым, хоць Ты – Творца і Госпад усіх. Мудрацы, якіх прывяла зорка, дары
Табе прыносяць як Уладару стварэньня; пастухі і анёлы дзівяцца і ўсклікаюць:
"Слава на вышынях Богу, які прыхдзіць на зямлю каб нардазіцца як чалавек!".
Узыходныя песьні і г.д. нядзельныя належнага тону.
Канон (тон 6)
Ірмасы нядзельнага канону належнага
тону. Катавасія: "Хрыстос родзіцца".
Пасьля трэцяй песьні:
Гіпакоі (тон 8).
Анёл юнакоў у печы расою асьвяжыў, а цяпер жанчынам плач на радасьць перамяніў,
кажучы: "Нашто прыносіце міра? Каго шукаеце ў магіле? Устаў Хрыстос Бог, бо Ён –
жыцьцё і збаўленьне роду людзкога".
Пасьля шостай песьні:
Кандак (тон 1).
Весяліся, Бэтлееме; Эўфрата, рыхтуйся, бо вось Дзева носіць ва ўлоньні вялікага
Пастыра, і ідзе ўжо радзіць. Убачыўшы Яго, баганосныя айцы весяляцца і разам з
пастухамі славяць Дзеву.
Ікас. Убачыўшы сьвятло Твайго сынараджэньня,
багалюбны Абрагам радуецца, а з ім Ісаак добрапамятны, і Якуб, і ўвесь Богам
абраны хор сьвятых. Яны прыводзяць усё стварэньне Табе насустрач, пяючы радасна:
"Ты сталася Хадайніцай радасьці для ўсіх, маючы ва ўлоньні Таго, хто быў бачны
некалі ў Бабілёне, дзе Ён захаваў непашкоджанымі юнакоў, няправедна ўкінутых у
печ, і явіў сябе вышэй за ўсякі розум. Таму ўсе, бачачы Яго на руках Маці,
славяць Цябе, Дзева.
Дзевятая песьня нядзельная належнага тону.
перадсьвяцьця (тон 1). Тайна
дзіўная, страшная і слаўная! Госпад славы прыходзіць на зямлю і, зьбяднеўшыся,
уваходзіць як дзіцятка ў пячору, хочучы паклікаць зноў Адама і вызваліць Эву ад
цярпеньняў.
Сваімі пялёнамі Ты разьвязваеш путы грахоў, сваім
зьбядненьнем узбагачаеш усіх нас, Шчодры; ад неразумнай злосьці вызваляеш
людзей, паклаўшыся ў ясьлях неразумнае жывёлы, Спрадвечнае Божае Слова.
Слава ... цяпер ...: Казаньні прарокаў атрымалі
спаўненьне: тое, што яны прадраклі, што мала стацца ў канцы часу, прыйшло і
зьявілася нам, уцелавіўшыся ад чыстае Дзевы. Дык прымем Яго з чыстым розумам.
Экзапастыляр нядзельны і наступныя:
Слава ...: Абраныя патрыярхі і айцы, – Абрагам, Ісаак і
Якуб, – да прыйсьця Закону зьзялі сьветачамі веры. Прарокі і праведнікі, што
прыйшлі пасьля іх, быццам сьвечкі, прасьвятлілі ўсё стварэньне промнямі
прароцтваў. Цяпер яны моляцца за ўсіх нас.
Цяпер ...: Авечка чыстая нарадзіла ў апошні час у
дзівосны спосаб Ягнё–Слова спрадвечнае, унука Адамавага і Давідавага. У чаканьні
Ейнага невыказнага сынараджэньня мноства айцоў радасна сьвяткуе.
Пахвальныя псалмы 4 нядзельныя належнага тону 4 і
наступныя айцоў:
(Тон 5). Уздымі голас твой, горадзе Божы Сыёне, і
прапаведуй памяць айцоў, ушануй Абрагама з Ісаакам і Якубам слаўнымі, разам з
Юдам і Левіем узьвялічвай Майсея вялікага, Аарона цудоўнага, і з Давідам Ісуса і
Самуэля. Засьпявай перадсьвяточную пахвальную песьню Хрысту, просячы ласкі і
велічы зьмілаваньня сьвету ўсяму. (Двойчы)
Верш. Блаславёны і ўсяхвальны Ты, Божа айцоў
нашых, і імя Тваё хай славіцца на вякі.
Прыходзь Ільля, што некалі сеў на вогненную калясьніцу, і
багамудры Елісей з Езакіелем разам узрадуйцеся, і пачэсныя дванаццаць прарокаў
боганатхнёных; цешцеся з нараджэньня Хрыстовага і вы, блаславёныя праведныя
юнакі, што расою Духа пагасілі полымя ў печы. Маліце Хрыста паслаць душам нашым
веліч зьмілаваньня.
Верш. Бо справядлівасьць Твая яўная ўва ўсім, што
Ты зрабіў для нас.
Явілася на зямлі Багародзіца Дзева, якую прарокі адвеку
прапаведавалі, і ўсе патрыярхі і хоры праведнікаў прадвяшчалі. Сьвяткуюць з імі
і пабожныя жанчыны – Сара, Рэбэка, Рахэля і Ганна, і слаўная Марыям, сястра
Майсея. Цешацца ўсе канцы зямлі, і ўсё стварэньне аддае пашану Творцу ўсіх і
Богу, які прыходзіць нарадзіцца ў целе і дараваць нам веліч зьмілаваньня.
Слава ...
(Тон 8). Боскае Хрыстовае нараджэньне ў целе яўляе
спаўненьне законных вучэньняў. Тыя, што прапаведавалі ласку да Закону, дзякуючы
веры праявілі сябе вышэйшымі за Закон. Яны прапаведавалі тым, што ў апраметнай,
вызваленьне ад тленнасьці праз уваскрасеньне. Госпадзе, слава Табе!
Цяпер ...: Найблаславёная Ты, Багародзіца Дзева...
|