Дыякан: Блаславі, ойча!
Сьвятар: Блаславёны Бог наш
спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа
наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Пацяшыцелю, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і
ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і
ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над
намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі
нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы
дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся.
(Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі
валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага
штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем
вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і
сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзе, зьмілуйся.
(12 разоў)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, паклонімся Уладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і
Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і
Бога нашага.
Псалом 64
Табe, Бoжа, налeжыць xвала на Сыёнe; Табe спoўняцца абяцаньнi
ў Eрусалiмe.
Да Цябe, штo выслуxoўваeш малiтву, прыxoдзiць кoжны сьмярoтны
.
Бeззакoнныя ўчынкi прыгнятаюць нас: Ты ж ачысьцi правiны
нашыя.
Шчасьлiвы тoй, кагo Ты выбраў i прыгарнуў: ён будзe жыць у
xoрамаx Тваix.
O, каб нам насыцiцца дабрoтамi дoму Твайгo, сьвятасьцю
сьвятынi Тваёй!
У справядлiвасьцi Тваёй выслуxай нас, Бoжа, Збавiцeлю наш,
дзiвoсны ў цудаx Тваix, надзeя ўсix канцoў зямлi i тыx, штo далёка на мoры.
Ты ўмацoўваeш гoры сiлаю Тваёю, Ты падпeразаны магутнасьцю.
Ты суцiшаeш бурную глыбiню марскую, шум xваляў i бунт
нарoдаў!
З-за цудаў Тваix устрывoжацца тыя, штo жывуць на мeжаx зямлi.
Надыxoд ранiцы i вeчара Ты ўпрыгoжваeш.
Ты навeдваeш зямлю i навадняeш яe, узбагачаeш яe бязьмeрна.
Струмeнь Бoжы пoўны вады. Ты рыxтуeш xлeб, бo так Ты
ўладкаваў зямлю.
Ты навадняeш eйныя барoзны, выраўнoўваeш eйныя скiбы,
разьмягчаeш яe крoплямi дажджу, i бласлаўляeш eйныя плады .
Вянчаeш гoд ласкаю Тваёю, i сьляды Тваe аплываюць сытoю.
Пашы пoўняцца расoю, узгoркi падпярэзваюцца радасьцю.
Лугi адзяюцца ў чарoды (авeчак), i далiны пакрываюцца
пшанiцаю.
Усё радасна ўсклiкаe i пяe.
Слава... цяпер...
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа.
(Тройчы)
Дыякан: У супакоі Госпаду
памолімся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
(Так пасьля наступных прашэньняў)
Дыякан: За супакой з вышыняў і
збаўленьне душ нашых Госпаду памолімся.
– За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых цэркваў
і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся.
– За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і
страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.
– За Сьвятога Айца нашага сусьветнага біскупа
... (імя), Папу
Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага
... (імя), пачэсных
сьвятароў, дыяканаў у Хрысьце, усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.
– За яго (яе) міласьць
... (імя галавы дзяржавы),
за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны,
Госпаду памолімся.
– За Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі
народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму
народу ўсіх нас Госпаду памолімся.
– За гэты горад (гэтую вёску), за ўсе гарады і краіны
і за верных людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.
– Каб Госпад міласьціва прыняў гэтыя падзякі і малітвы ад
нас, недастойных слугаў сваіх, на свой нябесны ахвярнік, і ў добрасардэчнасьці
сваёй зьмілаваўся над намі, памолімся.
– Каб нашыя малітвы былі прыемнымі Госпаду, і каб Ён прабачыў
нам і ўсім людзям правіны, вольныя і міжвольныя, якія мы ўчынілі ў мінулым
годзе, памолімся.
– Каб Госпад, ласкаю свайго чалавекалюбства, блаславіў
пачатак і ўвесь круг гэтага году, і дараваў нам часы спакойныя, здаровае
паветра, бязгрэшнае і карыснае жыцьцё, памолімся.
– Каб Госпад адвярнуў ад нас свой праведны гнеў за грахі
нашыя, памолімся.
– Каб Госпад адагнаў ад нас усякія грэшныя пажаданьні і
дрэнныя звычкі, што губяць душу, і ўклаў у сэрцы нашыя свой Боскі страх дзеля
спаўненьня запаветаў Ягоных, памолімся.
– Каб Госпад абнавіў у нутрох нашых дух праведны, ўмацаваў
нас у праўдзівай веры, і зрабіў нас хуткімі і ахвотнымі да выконваньня добрых
учынкаў і захаваньня ўсіх Ягоных прыказаньняў, памолімся.
– Каб Госпад адвярнуў усіх ад маны, прывёў да праўдзівай веры
і зьяднаў у сваёй Сьвятой Царкве, памолімся.
– Каб Госпад выбавіў Царкву Сьвятую і ўсіх нас ад усякіх
бедаў, суму, гневу і недастатку, і ад усіх ворагаў, бачных і нябачных, і захаваў
нас у здароўі, супакоі, даўгалецьці пад аховаю анёлаў сваіх сьвятых, памолімся.
– Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю
Тваёю.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Дыякан: Успамянуўшы найсьвятую,
усячыстую, найблаславёную, слаўную Уладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву
Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу
аддайма.
Людзі: Табе, Госпадзе.
Сьвятар: Бо Табе належыцца ўсякая
слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і
на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Дыякан: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся
нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.
Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся
нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.
(Так пасьля наступных вершаў)
Дыякан: Дзякуйце Госпаду, бо Ён
добры, бо міласэрнасьць Яго на ўсе вякі.
– Акружылі мяне з усіх бакоў, але імем Гасподнім я
супрацівіўся ім.
– Не памру, але буду жыць і абвяшчаць учынкі Госпада.
– Камень, адкінуты будаўнікамі, стаўся вуглавым каменем: ад
Бога гэта і дзіўнае ў нашых вачох.
Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся
нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.
Трапар
(Тон 4).
Мы, удзячныя слугі Твае, Госпадзе, зазнаўшы дабрадзействаў, якімі Ты нас
абдарыў, славім і бласлаўляем Цябе, аддаем хвалу і дзякуем Табе, узьвялічваем у
песьнях Тваю дабрасардэчнасьць і з любоўю ўсклікаем: "Дабрачынца, Збавіцелю наш,
слава Табе!"
Слава...
(Тон 3). Удастоіўшыся Тваіх
дабрадзействаў і дароў, мы, нягодныя слугі Твае, Уладару, да Цябе шчыра
прыбягаем і прыносім пасільную падзяку, і славім Цябе, нашага Творцу і
Дабрачынца, усклікаючы: "Усядобры Божа, Слава Табе!"
Цяпер...
(Тон 2). Творча ўсяго стварэньня і
Госпадзе, які часы і поры ўстанавіў сілаю сваёю, блаславі пачатак году ласкі
Тваёй, захавай у супакоі краіну нашу і ўсіх людзей малітвамі Багародзіцы, і збаў
нас.
Дыякан: Будзьма ўважлівыя.
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І твайму духу.
Дыякан: Мудрасьць. Слухайма
ўважліва.
Чытальнік
(Пракімен):
Буду пяяць Госпаду, які дабро мне ўчыніў, буду славіць імя Госпада ўсявышняга.
Верш: Усьцешыцца сэрца маё ў
збаўленьні Тваім.
Дыякан: Мудрасьць.
Чытальнік: Чытаньне лісту сьвятога
Апостала Паўла да Цімафея.
Дыякан: Слухайма ўважліва.
Чытальнік: Сыне Цімафею, малю цябе
перш за ўсё чыніць малітвы, просьбы і падзякі за ўсіх людзей: за начальнікаў і
тых, што маюць уладу, каб нам пажыць ціха і спакойна з ўсякай набожнасьцю і ў
чысьціні. Бо гэта добра і міла ў вачох Збавіцеля нашага Бога, які жадае, каб усе
людзі былі збаўленыя і прыйшлі да пазнаньня праўды. Адзін Бог, адзін хадайнік
між Богам і людзьмі, чалавек Хрыстос Ісус, які аддаў сябе як выкуп за ўсіх. Яму
пашана і слава на вякі вякоў. Амін.
(1 Цім 2:1–6)
Сьвятар: Мір табе, чытальнік.
Чытальнік: І твайму духу.
Дыякан: Мудрасьць.
Чытальнік: Алілуя, алілуя, алілуя.
Дыякан: І каб быць нам дастойнымі
слухаць Сьвятое Евангельле, Госпада Бога молім.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
(Тройчы)
Дыякан: Мудрасьць, устаньце, будзем
слухаць Сьвятое Евангельле.
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І твайму духу.
Сьвятар: Чытаньне Сьвятога
Евангельля паводле Лукі.
Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава
Табе.
Дыякан: Слухайма ўважліва.
Сьвятар: У той час Ісус прыйшоў у
Назарэт, дзе быў узгадаваны. У дзень суботні Ён, як звычайна, пайшоў у школу і
ўстаў там, каб чытаць. Далі Яму кнігу прарока Ісаі. Разгарнуўшы кнігу, Ён
знайшоў месца, дзе было напісана: "Дух Гасподні на Мне, бо Ён памазаў Мяне і
паслаў Мяне несьці добрую вестку ўбогім, палонным абвяшчаць вызваленьне, сьляпым
(вяртаць) зрок, прыгнечаных адсылаць на волю, прапаведаваць год ласкі
Гасподняй". І, загарнуўшы кнігу, аддаў слузе і сеў; а вочы ўсіх у сынагозе былі
зьвернутыя на Яго. І Ён пачаў казаць ім: "Сёньня споўніліся словы Пісаньня, якія
вы чулі". І ўсе засьведчылі Яму і дзівіліся ласкавым словам, што выходзілі з
Ягоных вуснаў. (Лк 4:16–22)
Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава
Табе.
Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа,
паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся;
Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся.
(Так пасьля наступных прашэньняў)
Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога
Айца нашага, сусьветнага біскупа
... (імя), Папу
Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага
... (імя), і ўсіх у
Хрысьце братоў нашых.
– Яшчэ молімся за яго (яе) міласьць ...
(імя галавы дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх,
што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны.
– Яшчэ молімся за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і
ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і
вернасьць свайму народу ўсіх нас.
– Мы, нягодныя слугі Твае, прыходзім да Тваёй спагадлівасьці,
Збавіцелю, Уладару і Госпадзе, і дзякуем са страхам і трапятаньнем за ўсе
дабрадзействы, якімі Ты нас шчодра абдарыў; і, прыпаўшы, славім Цябе як Бога і
пакорна просім: Вызвалі нас ад бедаў і, як заўсёды, міласьціва споўні ўсе нашыя
жаданьні, горача молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.
– Блаславі, Госпадзе, круг новага году ў дабрыні Тваёй,
суцішы ў нас усякую варожасьць, непаладкі і сваркі; дай супакой, моцную і шчырую
любоў, парадак ва ўсім і дабрадзейнае жыцьцё, молімся Табе, пачуй нас і
зьмілуйся.
– Не прыгадай мноства беззаконьняў нашых і паганых учынкаў,
якія мы ў мінулым годзе зрабілі, і ня дай нам паводле нашых заслугаў, але ў
міласэрнасьці і дабрыні Тваёй успомні нас, молімся Табе, міласэрны Госпадзе,
пачуй нас і зьмілуйся.
– Пашлі нам раньні і позьні дождж у свой час, расу
пладаносную, вятры памяркоўныя і цеплыню сонечную, молімся, усядобры Госпадзе,
пачуй нас і зьмілуйся.
– Успомні Царкву сьвятую сваю, ўмацуй і пашыр яе па ўсім
сьвеце, дай ёй супакой, і захавай у бясьпецы на ўсе вякі, усемагутны Уладару,
пачуй нас і зьмілуйся.
– І каб нам выбавіцца ў гэтым годзе і праз усё дні жыцьця
нашага ад голаду, пошасьці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і
братабойчай вайны, і ад усякага суму і бяды, молімся Табе, міласэрны Госпадзе,
пачуй нас і зьмілуйся.
Сьвятар: Выслухай нас, Божа,
Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і
будзь спагадлівы да нас, грэшных, і зьмілуйся над намі. Бо Ты міласэрны і
чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і
заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар: Уладару Божа наш, Крыніца
жыцьця і несьмяротнасьці, Творча ўсяго бачнага і нябачнага, Ты маеш у сваёй
уладзе часы і поры, і ў Тваім мудрым і добрым провідзе кіруеш усім: дзякуем Табе
за ўсе даброты Твае, якімі Ты абдарыў і задзівіў нас у мінулым часе жыцьця
нашага. Молім Цябе, усяшчодры Госпадзе, блаславі круг новага году ў дабрыні
Тваёй. Зышлі згары даброты Твае людзям Тваім: здароўе, супакой і посьпех у
кожнай добрай справе. Царкву Тваю сьвятую, краіну нашу Беларусь, гэты горад
(гэтую вёску), і ўсе краіны выбаў ад усякае злое прыгоды, і даруй ім
супакой. І зрабі нас дастойнымі заўсёды прыносіць падзяку Табе, спрадвечнаму
Айцу, і адзінароднаму Твайму Сыну, і ўсесьвятому і жыцьцядайнаму Твайму Духу –
адзінаму Богу, – і славіць Тваё ўсяхвальнае імя.
Слава Табе, Божа, Дабрачынца наш, на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
І сьпяваюць:
Слава на вышынях Богу і на зямлі супакой, добрая воля сярод
людзей.
Хвалім Цябе, бласлаўляем Цябе, кланяемся Табе, у песьнях
славім Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай славы Тваёй.
Госпадзе Уладару Нябесны, Божа Ойча ўсемагутны; Госпадзе Сыне
адзінародны, Ісусе Хрысьце, і Сьвяты Духу.
Госпадзе Божа, Ягнё Божае, Сыне Айца, што ўзяў на сябе грахі
сьвету, зьмілуйся над намі; Ты, што ўзяў на сябе грахі сьвету, прымі малітву
нашу; што сядзіш па правай руцэ Айца, зьмілуйся над намі. Бо толькі Ты адзін
сьвяты, Ты адзін Госпад, Ісус Хрыстос, на славу Бога Айца. Амін.
Буду штодня бласлаўляць Цябе і хваліць імя Тваё давеку і на
век вякоў.
Дай, Госпадзе, у гэты дзень захавацца нам без граху.
Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа айцоў нашых, і імя Тваё ўсяхвальнае і праслаўленае
давеку. Амін.
Хай міласэрнасьць Твая, Госпадзе, спачыне на нас, бо мы
ўсклалі надзею на Цябе.
Блаславёны Ты, Госпадзе, навучы мяне запаветаў Тваіх.
(Тройчы)
Госпадзе, Ты быў нам прыстанішчам з роду ў род. Я сказаў:
Госпадзе, зьмілуйся нада мною, аздараві душу маю, бо я перад Табою зграшыў.
Госпадзе, да Цябе прыходжу, навучы мяне чыніць волю Тваю, бо
Ты Бог мой: у Табе крыніца жыцьця і ў зьзяньні Тваім убачым сьвятло.
Міласэрнасьць Твая хай будзе заўжды з тымі, што пазналі Цябе.
Або Песьня сьв. Амброзыя:
Цябе, Бога, хвалім, Цябе, Госпада, вызнаем, Цябе,
спрадвечнага Айца, уся зямля ўзьвялічвае.
Табе ўсе анёлы, Табе нябёсы і ўсе сілы, Табе хэрувімы і
сэрафімы несьціханымі галасамі ўсклікаюць: Сьвяты, сьвяты, сьвяты Госпад Бог
Сілаў, неба і зямля поўныя хвалы Тваёй!
Цябе слаўны апостальскі збор, Цябе хор пачэсных прарокаў,
Цябе сьветлая мучанікаў грамада хваліць.
Цябе па ўсім сьвеце прапаведуе Сьвятая Царква – Айца
недасяжнае велічы; роўнага славаю Твайго адзінароднага праўдзівага Сына, і
сьвятога Пацяшыцеля Духа.
Ты, Хрысьце – Уладар славы, Ты – Айца спрадвечны Сын; Ты
дзеля збаўленьня сьвету стаўся чалавекам, не пагардзіўшы дзявочым улоньнем.
Ты скрышыў джала сьмерці і адчыніў верным валадарства
нябеснае.
Ты сядзіш па правай руцэ Бога ў славе Айца, і прыйдзеш зноў
як судзьдзя.
Просім Цябе, дапамажы слугам Тваім, якіх Ты выкупіў сваёй
пачэснай крывёю, і зрабі іх дастойнымі разам са сьвятымі Тваімі валадарыць у
вечнай славе Тваёй.
Збаў людзей Тваіх, Госпадзе, і блаславі набытак Твой, кіруй
імі і ўзьнімі іх на вякі.
Будзем штодня бласлаўляць Цябе і хваліць імя Тваё давеку і на
век вякоў.
Дай, Госпаде, у гэты дзень захавацца нам без граху.
Зьмілуйся над намі, Госпадзе, зьмілуйся над намі.
Хай міласэрнасьць Твая спачыне на нас, бо мы ўсклалі надзею
на Цябе.
На Цябе, Госпадзе, спадзяемся: хай не пасаромеемся давеку.
Амін.
Дыякан: Мудрасьць.
Сьвятар: Усесьвятая Багародзіца,
збаў нас.
Людзі: Больш годную пашаны за
хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы
дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа,
надзея наша, слава Табе.
Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і
Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, змілуйся.
Ойча, блаславі.
Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог
наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў,
сьвятых і баганосных айцоў нашых, сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны, і
ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і
Чалавекалюбец.
Людзі: Амін.
Дыякан прагалошвае "мнагалецьці":
Дабрадзейнае і спакойнае жыцьцё, здароўе і посьпех у кожнай
добрай справе дай, Госпадзе, сьвятому айцу нашаму сусьветнаму біскупу
... (імя)
Папу Рымскаму і захавай яго на многія леты!
Дастойнаму арцыбіскупу (багалюбнаму біскупу) нашаму
... (імя)
(і ўсім нашым бікупам) дай, Госпадзе, дабрадзейнае і спакойнае жыцьцё,
здароўе і збаўленьне, і посьпех у кожнай добрай справе і захавай яго (іх)
на многія леты!
Дабрадзейнае і спакойнае жыцьцё, здароўе і збаўленьне, і
посьпех у кожнай добрай справе, дай, Госпадзе, яго міласьці
... (імя галавы дзяржавы),
і захавай яго на многія леты!
Заснавальнікам і дабрачынцам гэтай сьвятой царквы,
парафіянам, тым, што сьпяваюць, працуюць і моляцца ў ёй, і ўсім прававерным
хрысціянам, дай, Госпадзе, здароўе і збаўленьне, і посьпех у кожнай добрай
справе, і захавай іх на многія леты! |