Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 14 сакавіка - Пачэснага айца нашага Бэнэдыкта


 

 

14 сакавіка - Пачэснага айца нашага Бэнэдыкта

Вячэрня

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 2). Адрокшыся сьвету, ты, пачэсны ойча, з вераю і любоўю юнаком радасна пайшоў за расьпятым Хрыстом; умярцьвіўшы шматлікімі подзьвігамі цела сваё, ты атрымаў дар ацаляць хворасьці людзей, сунімаць боль і адганяць злых духаў, выклікаючы гэтым вялікі подзіў у многіх.

Стаўшыся красою манахаў, ты, пачэсны Бэнэдыкце, сабраў незьлічонае мноства для хвалы Божай і накіраваў на шлях да неба ўсіх, якія слухалі тваіх боскіх навучаньняў і пераймалі тваё, ойча блаславёны, дабрадзейнае жыцьцё. З імі разам шануем цябе і цешымся з твайго перастаўленьня.

Як некалі Ільля, так ты, ойча, боскаю малітваю зьвёў дождж з неба, зрабіў, каб са збана ліўся алей, і мёртвага ўваскрасіў, і ўчыніў іншыя вялікія цуды на славу Збаўцы ўсіх і Бога. Таму, пачэсны ойча наш Бэнэдыкце, з любоўю спраўляем тваю слаўную памяць.

Слава... цяпер...:

Багародзічны: Усіх тужлівых радасьць, пакрыўджаных заступніца, і ўбогіх карміцелька, бяздомных суцяшэньне, і жазло сьляпых, наведаньне немачных і тых, што ў цяжкасьцях, покрыва і заступніца, памочніца сіротаў, Маці Бога Найвышэйшага, Усячыстая, пасьпяшы з дапамогаю, молімся, збавіцца слугам Тваім.

Або крыжабагародзічны: Убачыўшы як Творца ўсяго цярпеў усялякія зьнявагі і быў узьнесены на крыж, Усячыстая з плачам казала: "Усяслаўны Госпадзе, Сыне і Божа мой, як гэта ты за тое, што хацеў ушанаваць творы Твае, церпіш зьнявагі? Слава шматміласэрнасьці і спагадлівасьці Тваёй, Чалавекалюбча.

--

Трапар (тон 4). Рупліўца Ільлю ва ўсім пераймаючы і сьледам за Хрысьціцелем ідучы па правым шляху, ты быў жыхаром пустыні, Бэнэдыкце, ойча наш, малітвамі тваімі ўмацоўваючы ўвесь сусьвет. Малі Хрыста Бога збавіць душы нашыя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст