Літургія
Трапар апостала (тон 2). Апостале любы...
Кандак (Тон 2). Веліч тваю, апостале, хто зможа расказаць: чыніш цуды і даеш аздараўленьні, і молішся за душы нашы, будучы багасловам і прыяцелем Хрыстовым.
Пракімен: Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх і аж да канцоў сьвету словы іх.
Верш: Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, аб творах рук Ягоных расказвае небасхіл.
Апостал: 1 Ян 4:12-19
Алілуя: Нябёсы славяць цуды Твае, Госпадзе, і вернасьць Тваю – хоры сьвятых.
Верш: Бог праслаўлены ў мностве сьвятых.
Евангельле: Ян 19:25-27, 21:24-25
Прычасьнік сьвята і наступны: Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх і аж да канцоў сьвету словы іх. Алілуя, алілуя, алілуя.
|