Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 8 верасьня - Нараджэньне Найсьвяцейшае Багародзіцы


 

 

8 верасьня - Нараджэньне Найсьвяцейшае Багародзіцы

Літургія

Трапар (тон 4). Нараджэньне Тваё, Багародзіца Дзева, радасьць абвясьціла ўсяму сьвету, бо з Цябе ўзышло Сонца праведнасьці, Хрыстос Бог наш, які, адмяніўшы праклён, даў блаславеньне і, зьнішчыўшы сьмерць, дараваў жыцьцё вечнае.

Кандак (тон 4). Тваім сьвятым нараджэньнем, Усячыстая, Якім і Ганна ад сораму бязьдзетнасьці, і Адам з Эваю ад сьмяротнай тленнасьці вызваліліся. Дзеля гэтага людзі Твае, выбавіўшыся ад віны граху, радасна сьвяткуюць і ўсклікаюць Табе: „Бясплодная родзіць Багародзіцу і Карміцельку Жыцьця нашага!“

Пракімен (Лк. 1:46-47). Душа мая абвяшчае веліч Госпада, і мой дух узрадаваўся ў Богу Збаўцы маім.

Верш: Бо Ён глянуў на пакорнасьць служкі сваёй: ад гэтага часу шчасьлівай называць мяне будуць усе пакаленьні.

Чытаньне лісту сьвятога Апостала Паўла да Філіпійцаў

Браты, хай у вас будуць тыя самыя думкі, што былі ў Хрысьце Ісусе. Ён, у Боскай постаці, не палічыў за здабытак быць роўным Богу, але спустошыў сябе самога, прыняўшы постаць слугі, стаўшыся падобным да людзей. Зьявіўшыся ў постаці чалавека, Ён панізіў сябе, стаўся паслухмяным аж да сьмерці – і то сьмерці крыжовае. Дзеля гэтага Бог узьвялічыў Яго над усіх, даўшы Яму імя, вышэйшае за ўсялякае імя, каб перад імем Ісуса схілялася кожнае калена, у небе, на зямлі і пад зямлёю, і каб кожны язык вызнаваў, што Ісус Хрыстос – Госпад на хвалу Бога Айца. (2:5-11)

Алілуя (Пс 131:8,11). Устань, Госпадзе, ідзі на месца спачынку Твайго, Ты і каўчэг сьвятасьці Тваёй.

Верш: Кляўся Госпад Давіду праўдаю і не адступіцца ад яе: „Ад нашчадкаў тваіх пасаджу на пасадзе тваім“.

Чытаньне сьвятога Евангельля паводле Лукі

У той час Ісус увайшоў у адну вёску, і жанчына, на імя Марта, прыняла Яго ў свой дом. У яе была сястра, – звалася яна Марыя – якая села ля ног Ісусавых і слухала Ягонае слова. Марта ж увіхалася каля паслугі і, падышоўшы, сказала: „Госпадзе, ці ж Цябе ня рупіць, што мая сястра пакінула мяне адну паслугоўваць? Скажы ёй, каб дапамагла мне“. Ісус адказаў ёй: „Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся аб многім, а адно толькі патрэбнае. Марыя выбрала лепшую частку, якая не адбярэцца ад яе“.

Калі Ён гаварыў гэта, нейкая жанчына з народу, узвысіўшы голас, сказала: „Шчасьлівае ўлоньне, што насіла Цябе, і грудзі, якія Ты ссаў“. А Ён адказаў: „Сапраўды, шчасьлівыя тыя, што чуюць слова Божае і захоўваюць яго“. (10:38-42; 11:27-28)

Задастойнік. Узьвялічвай, душа мая, ад няплоднае народжаную Дзеву Марыю!

Далёкае ад матак дзявоцтва, нечуванае сярод дзеваў дзетараджэньне: у Табе ж, Багародзіца, абедзьве рэчы сумясьціліся. Дзеля гэтага Цябе ўсе плямёны людзкія безупынку хваляць.

Прычасьнік. Чашу збаўленьня прыму, буду клікаць імя Гасподняе. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст