Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 13 лістапада - Між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага


 

 

13 лістапада - Між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага

Літургія

Вячэрня

Трапары

Трапар сьвятога (тон 8). Ласка, што з вуснаў тваіх зазьзяла, быццам полымя, сусьвет асьвяціла, бескарысьлівасьці скарбы сьвету прыдбала, вышыню пакорлівасьці нам паказала. Ойча Яне Залатавусны, настаўніку наш, малі Слова Хрыста Бога збавіць душы нашыя.

Кандак (тон 6). Ты прыняў з неба Божую ласку вуснамі тваімі навучаць усіх пакланяцца ў Тройцы адзінаму Богу, сьвяты і блаславёны Яне Залатавусны. Дастойна хвалім цябе, бо ты наш настаўнік і Боскіх праўдаў вяшчальнік.

 

Пракімен (Пс 48:4,2). Вусны мае кажуць словы мудрасьці, разважнасьць – роздум сэрца майго.

Верш. Пачуйце гэта, усе людзі, слухайце ўважліва, усе жыхары зямлі.

 

Апостал: Гэб 7:26-8:2


Алілуя (Пс 36:30,31). Вусны праведніка абвяшчаюць мудрасьць, язык яго кажа праўду.

Верш. Закон Бога Ягонага ў сэрцы ягоным, ногі яго не спатыкнуцца.

 

Евангельле: Ян 10:9-16


Прычасьнік (Пс 111:6-7). Памяць праведніка жыць будзе вечна, благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст