Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 14 лістапада - Сьвятога апостала Піліпа


 

 

14 лістапада - Сьвятога апостала Піліпа

Літургія

Вячэрня

 

Трапар (тон 3). Сьвет упрыгожваецца, Этыёпія, прасьветленая табою, богапрапаведніку Піліпе, радасна зьзяе і сьвяткуе памяць тваю. Ты ўсіх навучыў верыць у Хрыста і закончыў жыцьцёвы шлях у спосаб, годны Евангельля. Дзякуючы табе этыёпская рука сьмела працягваецца да Бога. Малі Яго, каб Ён дараваў нам багацьце зьмілаваньня.

Кандак (тон 8). Багаслоўны Піліп, вучань і прыяцель Твой, і пераймальнік Тваіх цярпеньняў, прапаведаваў Цябе, Хрысьце Божа. Малітвамі яго і Багародзіцы, захавай, Шматміласэрны, у бясьпечнасьці Царкву Тваю і ўсіх людзей.

 

Пракімен: Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх, і аж да канцоў сьвету словы іх.

Верш. Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, аб творах рук Ягоных расказвае небасхіл.

 

Апостал: 1 Кар. 4:9-16


Алілуя: Нябёсы абвяшчаюць славу Тваю, Госпадзе, і цуды Твае - хоры сьвятых.

Верш. Бог праслаўлены ў мностве сьвятых.

 

Евангельле: Ян 1:43-51


Прычасьнік: Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх, і аж да канцоў сьвету словы іх. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст