Вячэрня
На "Госпадзе, Цябе клічу...": песьні
нядзельныя належнага тону, пасьля наступныя:
(Тон 1). Ня будзем, браты, маліцца па-фарысэйску,
бо той, хто сябе ўзвышае, будзе ўпакораны. Лепш упакорымся перад Богам і,
посьцячы, усклікнем разам з мытнікам: "Божа, ачысьці нас грэшных!"
(Двойчы)
Фарысэй, апанаваны пыхаю, і мытнік, прыгнечаны пакаяньнем,
прыйшлі да Цябе, адзінага Ўладара: першы з іх пахваліўся і быў пазбаўлены
дабротаў; другі нічога не казаў і ўдастоіўся ласкаў. У чалавекалюбстве Тваім,
Хрысьце Божа, умацуй ува мне жаль за грахі.
Слава...: (тон 8).
Усемагутны Госпадзе, ведаю сілу сьлёзаў: яны выратавалі Гэзэкію ад сьмерці,
вызвалілі грэшніцу ад шматлікіх грахоў, мытніка апраўдалі перад фарысэем. Дык,
малюся, далучы і мяне да ліку іх і зьмілуйся нада мною.
Цяпер...: дагматык належнага
тону.
Вершапесьні нядзельныя належнага тону.
Слава...: (тон 5).
Вочы мае ацяжэлі ад беззаконьняў маіх, і не магу ўзьняць іх, каб бачыць вышыню
нябесную: але Ты, Збавіцелю, прымі мяне як мытніка ў пакаяньні і зьмілуйся нада
мною.
Цяпер...: (тон 5). Ты
– сьвятыня і брама, хорам і пасад Уладара, Дзева ўсячыстая: Табою Збавіцель мой
Хрыстос Бог тым, што сядзелі ў цемры, зьявіўся. Будучы Сонцам праведнасьці, Ён
захацеў прасьвятліць тых, каго Ён стварыў на свой вобраз рукою сваёю. Дзеля
гэтага, Усяхвальная, маючы мацярынскую ласку ў Яго, маліся няспынна за
збаўленьне душаў нашых.
|