Літургія
Трапар (тон 8). Адзіны Творча і Госпадзе,
што глыбінёю мудрасьці Тваёй уладаеш усім і чалавекалюбна даеш карыснае кожнаму
з нас, супакой душы слуг Тваіх, бо яны ўсклалі ўсю надзею на Цябе, Тварца, і
Ўладара, і Бога нашага.
Слава...
Кандак (тон 8). Са сьвятымі супакой, Хрысьце, душы
слуг Тваіх, дзе няма ні болю, ні суму, ні плачу, але жыцьцё бясконцае.
Цяпер...
Кандак Багародзіцы (тон 8). Ты – наша сьцяна і
прытулак, і спагадлівая заступніца перад Богам, якога нарадзіла Ты, Багародзіца
ўсячыстая, верных збаўленьне.
Пракімен (Пс 24:13,1). Душы іх у шчасьці
жыць будуць
Верш. Да Цябе, Госпадзе, я ўзьняў душу маю,
Божа мой, не адмоўчвайся ад мяне.
Апостал: 1 Сал 4:13-17
Алілуя (Пс 64:5; 24:13). Шчасьлівыя, каго
Ты выбраў і прыняў, Госпадзе: памяць іх жыць будзе з пакаленьня ў пакаленьне.
Верш. Душы іх у шчасьці жыць будуць,
Евангельле: Ян 5:24-30
Прычасьнік (Пс 64:5). Шчасьлівыя, каго Ты
выбраў і прыняў, Госпадзе: памяць іх жыць будзе з пакаленьня ў пакаленьне.
Алілуя, алілуя, алілуя.
Водпуст. Хрыстос, праўдзівы Бог наш, які
ўваскрос з мёртвых, і жывымі і мёртвымі ўладае, малітвамі ўсячыстае свае Маці;
сьвятых, слаўных і годных пахвалы апосталаў; сьвятых, слаўных і пераможных
мучанікаў; сьвятых і баганосных айцоў нашых, душы адышоўшых ад нас слуг сваіх у
жыльлях сьвятых хай паселіць, ва ўлоньні Абрагама хай супакоіць і да праведнікаў
залічыць; і над намі ўсімі хай зьмілуецца і збавіць нас, бо Ён добры і
Чалавекалюбец.
Пасьля водпусту:
Сьвятар: У блаславёным сьне іх дай, Госпадзе,
знайсьці вечны супакой душам памерлых слугаў Тваіх і ўчыні ім вечную памяць.
Людзі: Вечная памяць
(Тройчы)
|