ЛІТУРГІЯ
Сьвятога Базыля Вялікага
Трапары:
Трапар нядзельны належнага тону.
Слава ...
Кандак Другой Нядзелі (Тон 4): Сёньня час дзеяньня
настаў, бо суд ужо пры дзьвярох, дык устанем усе, хто посьціць, і падмацуем
сьлёзы пакаяньня міласьцінамі і ўсклікнем: "Грахі нашы больш шматлікія за пясок
марскі, але Ты, Творча ўсіх, адпусьці нам, каб мы маглі атрымаць вянцы
несьмяротнасьці".
Цяпер ...
Кандак Багародзіцы (Тон 8): Магутная Ўладарка
Багародзіца, мы, верныя слугі Твае, выбаўленыя Табою ад бедаў, песьні
ўдзячнасьці і перамогі Табе прыносім. Ты ж, маючы сілу непераможную, ад усякіх
напасьцяў выратуй нас, каб нам усклікнуць Табе: "Радуйся, Дзева Маці!"
Пракімен (Пс 11:8,2):
Ты, Госпадзе, сьцеражы нас і захавай нас ад гэтага роду давеку.
Верш: Збаў мяне, Госпадзе, бо не засталося
праведніка: няма верных сярод сыноў людзкіх.
Апостал: Гэб 1:10 – 2:3
Алілуя (Пс 88:2,3):
Міласэрнасьць Тваю, Госпадзе, буду вечна славіць, праўду Тваю буду абвяшчаць
вуснамі маімі з пакаленьня ў пакаленьне.
Верш: Я сказаў: "Міласэрнасьць створаная, каб
трываць давеку, праўда ж Твая мaе непасхісную ў небе аснову".
Евангельле: Мк 2:1–12
Задастойнік. У Табе радуецца, Поўная ласкі, усякае
стварэньне – сабор анёлаў і род людзкі, – асьвячаны хораме і раю духоўны,
пахвала дзеваў; ад Цябе Бог прыняў цела і стаўся дзіцяткам, Бог наш спрадвечны;
улоньне Тваё Ён зрабіў пасадам сваім, і нутро Тваё ўчыніў больш прасторным за
неба. У Табе радуецца, Поўная ласкі, усякае стварэньне: слава Табе.
|