Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » ІІ нядзеля посту


 

 

ІІ нядзеля посту

ВЯЧЭРНЯ

Уся служба нядзельная належнага тону.


ЮТРАНЬ

Усё нядзельнае належнага тону.

Пасьля 50 Пс.: "Пакаяньня Дзьверы..."

Каноны

нядзельны належнага тону і посны (9 песьня). Катавасія "Адчыню вусны мае..."


Пасьля Трэцяй песьні:

Кандак Другой Нядзелі (Тон 4): Сёньня час дзеяньня настаў, бо суд ужо пры дзьвярох, дык устанем усе, хто посьціць, падмацуем сьлёзы пакаяньня міласьцінамі і ўсклікнем: "Грахі нашыя больш шматлікія за пясок марскі, але Ты, Творча ўсіх, адпусьці нам, каб мы маглі атрымаць вянцы несьмяротнасьці".

Слава ... цяпер ...: Хутка пачуй нашыя малітвы, усебеззаганная Ўладарка, і занясі іх Сыну Твайму і Богу. Адгані напады злосных намоўнікаў, суцішы непаладкі, і ўпакор гордасьць тых, што ўзьняліся на слугаў Тваіх.

Пасьля 6 песьні кандак і ікас нядзельны належнага тону.

Дзевятая песьня (Тон 8).

Ірмас: Неба жахнулася, усе канцы зямлі дзіву даліся: Бог зьявіўся людзям у целе, і ўлоньне Тваё сталася больш прасторным за нябёсы. Дзеля гэтага Цябе, Багародзіца, хоры анёлаў і людзей узьвялічваюць.

Дзеля мяне, Госпадзе, забі кормнае цялё, і напоўні радасьцю і вясельлем усе сьвятыя душы, што жывуць з Табою. Я быў страчаны: прымі мяне зноў. Я быў мёртвы: вярні мяне да жыцьця, апрані ў вопратку нятленнасьці і ў Боскае адзеньне збаўленьня.

Прыйдзіце, душы, што адышлі далёка ад Бога і былі пазбаўленыя Боскай ласкі, і ад усяго сэрца, беручы прыклад з блуднага сына, усклікніце: "Ойча добры на небе! Усе мы зграшылі перад Табою, але Ты збаў нас, бо мы прыбягаем да Тваёй міласэрнасьці".

У Тваёй бязьмежнай міласэрнасьці, Госпадзе, не пагардзі намі, што шматлікімі праступкамі змарнавалі Тваё багацьце. Сёньня мы прыбягаем да Цябе і, як блудны сын, клічам: "Зграшылі мы перад Табою, але Ты збаў нас, бо мы спадзяемся на Тваю міласэрнасьць!"

Слава ... цяпер ...: Ты, Уладарка – нашая прыстань, стырно і заступніца. Мы, слугі Твае, малітвамі Тваімі да Госпада вызваляемся ад выпрабаваньняў і спакусаў, бо на Цябе мы ўсклалі надзею, Цябе з любоўю ўзьвялічваем.


Экзапастыляр чарговы ўваскросны.


Пахвальныя псалмы ўваскросныя належнага тону.

Слава ...: (Тон 6). Тых, што ходзяць у цемры граху, Ты, Хрысьце, апрамяніў сьвятлом поснага часу. Пакажы нам і сьветлы дзень Тваіх пакутаў, каб нам усклікнуць Табе: "Устань, Госпадзе, і зьмілуйся над намі!"

Цяпер ...: Найблаславёная Ты...


Старонка 1 з 2 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст