|
|
|
|
|
|
Вялікі Чацьвер |
ЮТРАНЬ
Пачатак звычайны Велікапоснай ютрані. Пасьля шасьці псалмаў, Мірнай літаніі і "Алілуя": Трапар (Тон 8): Калі слаўныя вучні, абмытыя на вячэры, прасьвятліліся, злачынны Юда, захварэўшы на срэбралюбства, пацямнеў і прадаў Цябе, справядлівага Судзьдзю, беззаконным судзьдзям. Глядзі, прагны да багацьця, на таго, хто праз яго павесіўся! Уцякай ад ненасытнае душы, што наважылася на такое злачынства супраць Настаўніка. Усядобры Госпадзе, слава Табе. (Тройчы)
Чытаньне Сьвятога Евангельля паводле Лукі (22:1-39) Набліжалася сьвята Праснакоў, якое называюць Пасхаю. Першасьвятары і кніжнікі шукалі, як бы забіць Ісуса, але баяліся народу. Шатан увайшоў у Юду, званага Іскарыётам, аднаго з ліку дванаццацёх. І ён, пайшоўшы, дамовіўся з першасьвятарамі і начальнікамі, як бы ім выдаць Яго. Яны ўсьцешыліся і дамовіліся з ім даць яму грошы. Ён згадзіўся і шукаў зручнага выпадку, каб выдаць Яго не пры народзе. Надышоў дзень Праснакоў, калі належала ахвяраваць пасху. І Ён паслаў Пятра і Яна, сказаўшы: "Ідзіце і падрыхтуйце нам пасху, каб нам спажыць яе". Яны сказалі Яму: "Дзе хочаш, каб мы падрыхтавалі?". А Ён сказаў ім: "Калі будзеце ўваходзіць у горад, сустрэнецца вам чалавек са збанам вады; ідзіце за ім у дом, куды ён увойдзе, і скажыце гаспадару дому: «Настаўнік кажа табе: дзе сьвятліца, у якой Я спажываў бы пасху з маімі вучнямі?". Ён вам пакажа вялікую сьвятліцу, высланую: там падрыхтуйце". Пайшоўшы, яны знайшлі так, як Ён казаў ім, і падрыхтавалі пасху. Калі настаў час, Ён узьлёг, і апосталы з Ім. І сказаў ім: "Вельмі хацеў Я спажыць гэтую пасху з вамі, перш як пайду на мукі. Бо кажу вам: ня буду больш спажываць яе, пакуль ня споўніцца яна ў Валадарстве Божым". І, узяўшы хлеб, аддаўшы падзяку, пераламаў яго і даў ім, кажучы: "Гэта цела Маё, што за вас аддаецца. Рабіце гэта на памяць пра Мяне". Гэтак жа і чашу пасьля вячэры, кажучы: "Гэтая чаша – Новы Запавет у Маёй крыві, што за вас праліваецца. Але вось і рука здрадніка Майго са Мною на стале. Сын Чалавечы ідзе, як пастаноўлена, але гора таму чалавеку, праз якога Ён выдаецца". І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто б з іх мог такое зрабіць. Таксама ўсчалася спрэчка між імі, хто з іх павінен быць большым. Ён жа сказаў ім: "Каралі народаў пануюць над імі, і тыя, што валодаюць імі, прымаюць тытул дабрачынцаў. Але ў вас ня так (мусіць быць): большы сярод вас хай будзе, як меншы, а начальнік – як слуга. Хто большы: той, што ўзьлягае за сталом, ці той, хто паслугоўвае? Ці ня той, хто ўзьлягае? А вось Я сярод вас як той, хто паслугоўвае. Вы вытрывалі са Мною ў маіх выпрабаваньнях: дзеля гэтага Я перадаю вам валадарства, як Мне перадаў яго Айцец, каб вы елі і пілі ў Маім валадарстве за Маім сталом, і каб вы заселі на пасадах судзіць дванаццаць каленаў Ізраілевых. Сымоне, Сымоне, вось шатан дамагаўся, каб вас сеяць, як пшаніцу. Але Я маліўся за цябе, каб не саслабла вера твая. Ты ж у сваю чаргу ўмацоўвай братоў тваіх". А ён адказаў Яму: "Госпадзе, з Табою я гатовы ісьці і ў вязьніцу, і на сьмерць". А Ён адказаў: "Кажу табе, Пётра, што певень сёньня не прапяе, як ты тройчы запярэчыш, што ведаеш Мяне". І сказаў ім: "Калі Я пасылаў вас без кашалька, бяз торбы і сандаляў, ці вам не ставала чаго?". Яны сказалі: "Нічога". А Ён сказаў: "Цяпер хто мае кашалёк, хай возьме з сабою, таксама і торбу; а хто ня мае, хай прадасьць адзеньне і купіць меч. Бо кажу вам: трэба, каб на Мне споўнілася напісанае: «І да злачынцаў быў залічаны». І вось тое, што датычыць Мяне, падыходзіць да канца". Яны сказалі: "Госпадзе, вось тут два мячы". А Ён сказаў: "Даволі". І, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на Аліўную гару, а ўсьлед за Ім пайшлі і вучні.
Псалом 50. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|