Літургія
Трапары
Трапар (тон 4). Божа айцоў нашых...
Кандак (тон 8). Ты, Госпадзе, праславіў сабор
сьвятых баганосных айцоў, прапаведнікаў набожнасьці і нязбожнасьці
ўтаймавальнікаў, што прасьвятлілі ўвесь сьвет. Малітвамі іх, захавай у супакоі
тых, што славяць і ўзьвялічваюць Цябе і пяюць: Алілуя.
Пракімен (Пс 149:5,6).
Хай праведныя цешацца ў славе і ўзрадуюцца на ложах сваіх.
Верш. Хай хвала Божая будзе на вуснах іх, а мячы
двусечныя ў руках іх.
Апостал: Рым 14:19-23; 16:25-27.
Алілуя. Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны
расьцьвітуць на панадворку Бога нашага.
Верш. Весяліцеся ў Госпадзе і радуйцеся,
праведныя.
Евангельле: Мц 6:1-13.
Прычасьнік. Усклікніце, праведнікі, Госпаду
ў радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя.
|