Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Нядзеля (Тон 5) (Вячэрня, Ютрань, Літургія)


 

 

Нядзеля (Тон 5) (Вячэрня, Ютрань, Літургія)


ЛІТУРГІЯ


Трапар. Слова, спрадвечнае з Айцом і Духам, ад Дзевы народжанае для збаўленьня нашага, усхвалім, верныя, і паклонімся Яму. Бо Ён захацеў дабравольна целам узысьці на крыж і сьмерць пацярпець, і ўваскрасіць памёрлых слаўным уваскрасеньнем сваім.

Кандак. Ты зышоў да пекла, Спасе мой, і браму ягоную разбурыў, як усемагутны; як Творца, Ты ўзьняў памерлых з сабою і зьнішчыў джала сьмерці. І Адам ад праклёну быў вызвалены Табою, Чалавекалюбча. Дзеля гэтага і мы ўсе клічам: "Збаў нас, Госпадзе!"


Пракімен (Пс 11:8,12). Ты, Госпадзе, сьцеражы нас і захавай нас ад гэтага роду давеку.

Верш. Збаў мяне, Госпадзе, бо не засталося праведніка: няма верных сярод сыноў людзкіх.


Алілуя (Пс 88:2,3). Міласэрнасьць Тваю буду вечна славіць, Госпадзе, праўду Тваю абвяшчаць буду вуснамі маімі з пакаленьня ў пакаленьне.

Верш. Я сказаў: Міласэрнасьць створаная, каб трываць давеку, праўда ж Твая мае непахісную ў небе аснову.


Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст