Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Нядзеля (Тон 6) (Вячэрня, Ютрань, Літургія)


 

 

Нядзеля (Тон 6) (Вячэрня, Ютрань, Літургія)


ЛІТУРГІЯ


Трапар. Угледзеўшы анёлаў на магіле Тваёй, вартаўнікі амярцьвелі; і, стоячы ля магілы, Марыя шукала ўсячыстае цела Тваё. Ты паланіў пекла, застаўшыся някранутым ім, выйшаў сустрэць Дзеву, сьвету Жыцьцё. Госпадзе, што ўваскрос з мёртвых, слава Табе!


Кандак. Магутнаю рукою Жыцьцядаўца Хрыстос Бог вывеў памёрлых з цемры апраметнае і дараваў уваскрасеньне роду людзкому, бо Ён – Збаўца, Уваскрасеньне, Жыцьцё і Бог наш.


Пракімен (Пс 27:9,1). Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой.

Верш. Цябе, Госпадзе, клічу: Божа мой, не адмоўчвайся ад мяне.


Алілуя (Пс 90:1,2). Той, хто жыве пад апекаю Усявышняга і ў цені Бога нябеснага прабывае.

Верш. Скажа Госпаду: Ты маё прыстанішча, мая абарона, Бог мой і на Цябе спадзяюся.


Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст