Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 6 сьнежня - між сьвятымі айца нашага Міколы Цудатворца, арцыбіскупа Мірлікійскага


 

 

6 сьнежня - між сьвятымі айца нашага Міколы Цудатворца, арцыбіскупа Мірлікійскага


Ютрань

Пасьля "Госпад – Бог...": Трапары як у канцы вячэрні.


Сядальныя песьні 1 (тон 2). Ойча Мікола, як біскуп у Мірах, ты быў памазаны духоўным мірам. Духмянасьцю цудаў тваіх ты напоўніў сьвет, праліваючы ўвесь час міра тваімі словамі і памяцьцю пра нас.

Слава ...

Ты, мудры Мікола, зазьзяў на зямлі промнямі цудаў і клічаш усе народы славіць Таго, хто праславіў цябе. Малі Яго, каб нам, якія з вераю і любоўю шануем цябе, выбраны ойча, выбавіцца ад усякай бяды.

Цяпер ...

Ты, Усебеззаганная, зачала ва ўлоньні ад Духа Творцу ўсяго і Бога, і нарадзіла Яго, застаўшыся Дзеваю. Аддаем хвалу Яму і славім у песьнях Цябе, Дзева, як хорам Уладара ўсіх і абарону сьвету.


Сядальныя песьні 2 (тон 4). Ты, сьвяты Мікола, біскупаў слава і пахвала, зьяўляешся заступнікам верных, якіх ахоўваеш, бароніш і збаўляеш.

Слава ...

(Тон 8). Ты, мудры ойча, – крыніца цудаў. Атрымаўшы дар ад Госпада, шчодра раздаеш яго ўсім верным. Як добры пастыр і прапаведнік веры, ты захаваў словы адзінага сапраўднага Пастыра. Маючы сьмеласьць у Яго, блаславёны біскупе Мікола, ты выбавіў ад смерці людзей. Малі Хрыста Бога даць адпушчэньне грахоў тым, што з любоўю спраўляюць сьвятую памяць тваю.

Цяпер ...

Я ўпаў у твань грахоў і ня маю ратунку, таплюся ў буры правінаў маіх. Але Ты, Багародзіца, што мужа ня знала і нарадзіла Слова, – Адзінага Чалавекалюбца, – глянь ласкава на мяне і выбаў мяне ад усякага граху і душацялесных страсьцяў, і ад усякіх нападаў хітрага забойцы, і малі Хрыста Бога даць мне адпушчэньне грахоў, бо Ты надзея мая, слугі Твайго.

Паліелей: Хваліце імя Гасподняе ...


Узьвялічваньне. Узьвялічваем цябе, сьвяты ойча Мікола, і шануем сьвятую памяць тваю, бо ты молішся за нас Хрысту Богу нашаму.

Верш 1. Вусны мае кажуць праўду, разважнасьць – роздум сэрца майго.

Верш 2. На вялікім зборы я гаварыў пра справядлівасьць Тваю.

Верш 3. Шчасьлівыя тыя, што жывуць у доме Тваім, яны вечна славяць Цябе.

Слава ... цяпер ...

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа! (Тройчы)


Сядальная песьня (тон 5). Мудрага біскупа, баганоснага Міколу праславім, верныя, як шчырага заступніка і памочніка ў бедах і суме, бо ён моліцца Госпаду за тых, хто з вераю сьвяткуе і ў песьнях славіць ягоную памяць.

Слава ...

(Тон 4). Ты, Мікола, быў верным пастырам Царквы Хрыстовае, сьмела нішчыў нязбожныя вучэньні, і быў жывым прыкладам праўдзівай веры. Маліся за ўсіх тых, што ідуць усьлед за тваім прыкладам і навукаю.

Цяпер ...

Прымі, беззаганная Ўладарка, нашыя малітвы, і занясі іх да Сына Твайго і Бога. Выбаў ад цяжкіх абставінаў тых, што прыбягаюць да Цябе, і зьнішч подступы і дзёрзкасьць нязбожных, што паўстаюць на слугаў Тваіх, Усячыстая.


Узыходная песьня: першы антыфан 4 тону.


Пракімен: Дарагая ў вачох Госпада сьмерць сьвятых Яго.

Верш. Што дам Госпаду ўзамен за ўсё, што Ён даў мне.


Евангельле: Ян 10:1–9


Пасьля Пс 50:

Слава ...

Малітвамі сьвятога Міколы, Міласэрны, ачысьці мноства правінаў нашых.

Цяпер ...

Малітвамі Багародзіцы, Міласэрны, ачысьці мноства правінаў нашых.

Зьмілуйся нада мною, Божа...

(Тон 6). Спадкаемца Божы, супольнік Хрыстовы, слуга Госпада, сьвяты ойча Мікола! Якое імя тваё, такое і жыцьцё. Розум твой зьзяў у тваёй сівізьне, сьветлы твар твой сьведчыў пра дабрыню духа, а пакорнае слова – пра ціхманасьць. Слаўнае было жыцьцё тваё, і супакой твой са сьвятымі. Маліся за душы нашыя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст