Ютрань
Пасьля "Госпад – Бог...": трапар, як у канцы вячэрні
Сядальная песьня 1 (Тон
1). Сёньня зачынаецца ва ўлоньні Ганны на загад Бога ўсемагутнага
новае Неба, з якога мае зазьзяць незаходнае Сонца, што прасьвятляе ў велічы
добрасардэчнасьці сваёй промнямі Боства ўвесь сусьвет – Адзіны Чалавекалюбец.
Слава ... цяпер ...: тое самае
Сядальная песьня 2 (Тон
1). Прарокі прадказалі некалі беззаганную чыстую Дзеву, Божае дзяўчо,
якую мела зачаць няплодная і бязьдзетная Ганна. Сёньня мы Яе з вясёлымі сэрцамі
шчасліваю завем, як адзіную Беззаганную, дзякуючы якой мы былі збаўленыя.
Слава ... цяпер ...: тое самае
Паліелей: Хваліце імя Гасподняе ...
Узьвялічваньне. Узьвялічваем Цябе, Усесьвятая
Дзева, і шануем сьвятых Тваіх бацькоў, і славім Тваё ўсяслаўнае зачацьце.
Верш 1. Слаўныя рэчы кажуць пра цябе, места Божае.
Верш 2. Асьвяціў селішча сваё Ўсявышні.
Верш 3. Зраблю памятным імя тваё з пакаленьня ў
пакаленьне.
Верш 4. Дому Твайму належыцца сьвятасьць праз усе
дні.
Слава ... цяпер ...
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа.
(Тройчы)
Сядальная песьня (тон 4).
Скажы, Давідзе, што абяцаў табе Бог. "Тое, што абяцаў мне, – кажа, – споўніў
ужо: з семя майго Ён даў Дзеву, з якое Творца Хрыстос, новы Адам, Кароль на маім
пасадзе, мае нарадзіцца. Ён пануе сёньня, і валадарства Ягонае непахіснае.
Няплодная родзіць Багародзіцу і Карміцельку Жыцьця нашага".
Узыходная песьня: першы
антыфан 4 тону.
Пракімен: Зраблю памятным імя тваё з пакаленьня ў
пакаленьне.
Верш. З сэрца майго б'юць крыніцай прыгожыя словы.
Чытаньне Сьвятога Евангельля паводле Лукі (1:39–49,
56)
У тыя дні Марыя, устаўшы, пайшла хутка ў горныя мясьціны ў
горад (пакаленьня) Юды. І ўвайшла ў дом Захара і прывітала Альжбету. Калі
Альжбета пачула прывітаньне Марыі, дзіцятка ва ўлоньні яе заварушылася, і
напоўнілася Альжбета Духам Сьвятым. І ўсклікнула моцным голасам, кажучы:
Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны Плод улоньня Твайго. І адкуль мне гэта,
што прыйшла да мяне Маці Госпада майго? Бо вось як толькі голас Твайго
прывітаньня загучаў у вушох маіх, дзіцятка ва ўлоньні маім заварушылася з
радасьці. Блаславёная Ты, што паверыла, бо споўняцца словы, сказаныя Табе ад
Госпада.
Тады сказала Марыя: Душа мая абвяшчае веліч Госпада і мой дух
узрадаваўся ў Богу Збаўцы маім. Бо Ён глянуў на пакорнасьць служкі сваёй: ад
гэтага часу шчасьлівай называць мяне будуць усе пакаленьні. Бо вялікія справы
ўчыніў мне Ўсемагутны: Сьвятое імя Яго.
Марыя прабыла ў яе тры месяцы і пасьля вярнулася дамоў.
Пасьля Пс 50:
Слава ...: Малітвамі Багародзіцы, Міласэрны,
ачысьці мноства правінаў нашых.
Цяпер ...: тое самае.
Зьмілуйся нада мною, Божа...:
(Тон 6). Анёлы і арханёлы, пачаткі, улады і сілы, гаспадарствы,
пасады, хэрувімы і сэрафімы, схіліўшыся, прыйдзіце пакланіцца разам з намі
Беззаганнай Уладарцы нашай, якую сёньня зачынае Ганна ўва ўлоньні сваім.
|