ЛІТУРГІЯ
Трапар. Хай весяліцца неба, хай радуецца зямля, бо Госпад паказаў моц рукі сваёй, сьмерцю зьнішчыўшы сьмерць: Ён, першынец з мёртвых, нас выбавіў з пякельнай бездані і дараваў сьвету багацьце свайго зьмілаваньня.
Кандак. Ты ўваскрос з магілы, Усядобры, і нас вывеў з варотаў сьмерці. Адам сёньня радуецца і цешыцца Эва, а з імі ўсе патрыярхі і прарокі няспынна славяць веліч боскай улады Тваёй.
Пракімен (Пс 46:7,2). Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце, сьпявайце Ўладару нашаму, сьпявайце.
Верш. Усе народы, пляскайце ў далоні, усклікніце Госпаду радасным голасам.
Алілуя (Пс 30:2,3). На Цябе, Госпадзе, спадзяюся: хай не пасаромеюся ніколі.
Верш. Будзь мне абароннай сьцяною, бясьпечным прыстанішчам, дзе б я мог знайсьці збаўленьне. |