|
|
|
|

|
|

|
|
|
| Вялікі Аўторак |
ШОСТАЯ ГАДЗІНА
Трапар прароцтва (Тон 1): У вялікай дабрыні Тваёй, Збавіцелю, прабач нам, якія зграшылі бяз меры, і зрабі нас вартымі пакланіцца Твайму сьвятому ўваскрасеньню, малітвамі найчыстае Маці Твае, адзіны Чалавекалюбча.
Пракімен (Пс 129): У Госпада міласэрнасьць і вялікае ў Яго збаўленьне. Верш: З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе: Госпадзе, пачуй голас мой.
Чытаньне кнігі прарока Езекіеля (1:21-2:1) Калі рухаліся істоты, і колы рухаліся з імі, а калі стаялі, то і колы затрымліваліся; калі падымаліся, то і колы з імі, бо дух жыцьця быў у колах. Над галовамі гэтых жывых істотаў было быццам скляпеньне нябеснае, быццам крышталь распасьцёрты над іхнімі галовамі. А пад скляпеньнем іхнія крылы ўзьнесеныя адно побач з другім; (кожная істота мела па два, якімі пакрывала цела). I я чуў шум іхніх крылаў, быццам шум водаў многіх, быццам голас Бога ўсемагутнага, і як шум стану войска. Калі ж стаялі, крылы іх былі апушчаныя. I над скляпеньнем голас раздаваўся над галовамі іх, калі стаялі з апушчанымі крыламі. Над скляпеньнем, што над іхнімі галовамі, было нешта падобнае да каменя сафіра, быццам пасад, а на ім абрыс постаці чалавечай. Далей бачыў я нешта накшалт жару распаленага золата, і быццам полымя вакол яго. Угору ад таго, што выглядала на сьцёгны, і ўніз ад таго, што выглядала на сьцёгны, бачыў я нешта быццам агонь, і ад яго ішло зьзяньне. Як вясёлка на хмарах у дажджлівы дзень, так выглядала гэтае зьзяньне. Такі быў выгляд таго, што выглядала на славу Гасподнюю.
Пракімен (Пс 130): Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада цяпер і давеку. Верш: Сэрца маё, Госпадзе, не ганарыцца, і вочы мае не глядзяць пыхліва. |
|
|
|
|
|

|
|

|
|
|
|
|