Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст сьвятога апостала Яна


 

 

Першы ліст сьвятога апостала Яна

Першы ліст сьвятога апостала Яна

 

01 - 02 - 03 - 04 - 05

 

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Паводле: Новы Запавет, 1999
Рэдакцыя: Антоні Бокун
Электронная версія:  Антоні Бокун

1

Уступ

1. Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што разглядали ды чаго дакраналіся нашыя рукі аб Слове жыцьця, -

2. бо жыцьцё аб'явілася, і мы бачылі, і сьведчым, і вясьцім вам жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і было аб'яўлена нам,-

3. вясьцім вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі супольнасьць з намі. А мець з намі супольнасьць, значыць мець яе з Айцом і Сынам Яго Езусам Хрыстом.

4. І гэта пішам, каб наша радасьць была поўнаю.

Бог ёсьць сьвятло

5. Такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятло і няма ў Ім ніякае цемры.

6. Калі мы кажам, што маем супольнасьць з Ім, а ходзім у цемры, мы хлусім і разьмінаемся з праўдай.

7. Калі ж мы ходзім у сьвятле, так як Ён у сьвятле, тады маем супольншкамі адны з другімі, і кроў Езуса, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага грэху.

Вызнаньне грахоў

8. Калі мы кажам, што ня маем грэху, дык падманаваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.

9. Калі вызнаём свае грахі, дык Ён - верны і справядлівы, каб адпусьціць нам грахі ды ачысьціць нас ад усякае несправядлівасьці.

10. Калі  мы кажам, што не грашым, дык мы робім Яго ашуканцам, і слова Ягонага няма ў нас.


Старонка 1 з 5 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст