Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


»


 

 

Абнаўленьні

Дададзены артыкулы а.Аляксандра:
1. Працягваючы працу сьвятых апосталаў славянаў - з: "Беларусіка - Альбарутэніка", 18, с.29-38.
2. Наш боль... наш доўг. - з: Запісы, 30. 2006

Абнаўленьні

Шчыра перапрошваем а.Сяргея Стасевіча за памылкова зьмешчаны месяцаслоў "чужой" рэдакцыі. Памылка выпраўлена і на сайце знаходзіцца арыгінальны варыянт (паводле: "Літургікон" 2005 г.).
Таксама на сайце адбыліся невялікія праўкі ў разьдзеле "Трэбнік" (у асноўным - назвы службаў).

Абнаўленьні

Узьнікла патрэба нагадаць наведвальнікам, што з усіх тэкстаў а.Аляксандра, ужо зьмешчаных тут, тэксты Трэбніку пакуль тут толькі ў новай рэдакцыі, якая яшчэ не прайшла апрабацыю духоўных уладаў, аб чым ужо стаяць паметкі ў саміх тэкстах.
Таксама сёньня былі трохі пераарганізаваныя спасылкі (па канфесійных прыкметах) - вернікам для зручнасьці карыстаньня.

Абнаўленьні

На сайце зьявіўся першы аудыё-файл. Тэкст "Пра малітву" аўтарства а.Аляксандра Надсана са ўступу да малітаўніка "Госпаду памолімся" 2000 году. Файл даступны пад галоўным меню. Калі хто ведае выканаўцу - просім паведаміць нам, для зьмяшчэньня гэтай інфармацыі на сайце.
Таксама дададзена спасылка на "Беларускі грэка-праваслаўны рух" з перакладамі сьвятара Сяржука Горбіка.

Вось мы і адчыніліся.

Сайт адчынены. Сардэчна запрашаем усіх.

Абнаўленьні

За апошнія тры дні праведзена поўная падрыхтоўка да запуску сайта. Сярод іншага былі запампаваны некаторыя біблійныя пераклады, тэксты а.Аляксандра і ягоныя біяграфіі. Цалкам рэарганізаваны некаторыя разьдзелы. Створана старонка спасылак. Сайт гатовы пачаць сустракаць наведвальнікаў... і чакаць водгукаў ды дапамогі.

Абнаўленьні

Падрыхтаваныя і запампаваныя тэксты Трэбніку (пакуль новая рэдакцыя - а.Сяргей Стасевіч і д-р Ірына Дубянецкая), Месяцаслоў і пакуль недапрацаваны варыянт Эванэліі паводля сьв.Матауша у перакладзе кс.Пятра Татарыновіча. Адкрыцьцё сайту - 1 траўня.

Абнаўленьні

Дададзены некаторыя тэксты з Літургікона і Трэбніка. Адрэдагаваныя некаторыя тэксты Вялікага Тыдня. Створаны новы разьдзел "Пераклады іншых аўтараў" з ягоным анонсам.

Абнаўленьні

Плённы дзень. На сайце зьявіліся ўсе тэксты Сьветлага тыдня, Нядзельныя службы 8 тонаў (Актоіх), Акафіснік (2 Акафісты) і Малітвы прынагодныя. Таксама перароблена частка меню з мінеяў ды часаслова. Пераўпарадкаваныя ранішнія і вячэрнія малітвы. З асноўных тэкстаў засталося запампаваць Літургікон ды Трэбнік. Цалкам магчыма, што на выходных другая стадыя працы над сайтам (Стварэньне тэкставай базы: часткі тэкстаў з кожнай багаслужбовай кнігі) будзе скончана. Тады адбудзецца і афіцыйнае адкрыцьцё сайту.

Абнаўленьні

На сайце зьявіліся тэксты Часаслова (ад ранішніх малітв і ютрані, да вячэрні і павячэрніцаў)

 


 

 

 

 

Напісаць ліст