2010-06-11 - Абнаўленьні сайту - Часаслоў
На сайце абнаўленьні разьдзела Часаслоў
праведзеная рэарганізацыя разьдзелу, дададзеныя тэксты Ютрані штодзённай , Ютрані нядзельнай і сьвяточнай (поўнай) , а таксама розныя іншыя дадатковыя тэксты.
2010-06-11 - Абнаўленьні сайту
На сайце дададзены шэраг прадмоваў а.Аляксандра да розных сьвятаў (гл. разьдзел " А. АЛЯКСАНДАР НАДСАН - ПРАЦЫ ").
Таксама дададзеныя часткі да 7 траўня - Жыровіцкай маці Божае .
2010-06-10 - Абнаўленьні сайту - Актоіх
На сайце заканчваецца праца па заліўцы літургічных тэкстаў.
Сярод сёньняшніх абнаўленьняў: рэарганізацыя разьдзелу "Актоіх ":
- папраўленыя тэксты нядзельных службаў васьмі тонаў ;
- залітыя тэксты Актоіху на штодзень
(УВАГА!!! Упершыню апублікаваныя тэксты да ютрані на штодзень - цалкам першыя два тоны і частка трэцяга. Тэксты ніколі не былі выдрукаваныя кніжкамі, але праца над імі перарвалася, ды наўрад ці адновіцца, таму публікуем тыя тэксты, што ўсё ж былі зробленыя).
- залітыя службы на розныя нагоды і дадатковыя тэксты: Катавасіі, адпушчальныя багародзічныя васьмі тонаў на штодзень, пакаянныя і мучанічныя песьні і г.д.
таксама былі залітыя:
- Прадмова да кнігі "Вячэрнія і ранішнія нядзельныя службы васьмі тонаў" і да кнігі "Сьпевы Боскай Літургіі"
- Чытаньні з кнігі прарока Ісаі на шостай гадзіне на Вялікі Пост. Яны знаходзяцца на сваіх месцах у Поснай трыёдзі.
2010-06-09 - Абнаўленьні сайту
Абнаўленьні разьдзела Літургікон: Уступныя малітвы і апрананьне сьвятара ды Абрад прыгатаваньня (Праскамідыя)
Абнаўленьні разьдзела Мінэя: Мінэя агульная - Трапары і кандакі на кожны дзень тыдня - Трапары і кандакі агульныя сьвятым 2010-05-19 - Абнаўленьні сайту - Перад постам
На сайце зьявіліся тэксты Поснай трыёдзі , што ахопліваюць Перыяд перад Постам . 2010-05-19 - Абнаўленьні сайту - Сёмуха
На сайце зьявіліся тэксты Кветкавай (Сьвяточнай) трыёдзі : ад Нядзелі Тамаша (Антыпасхі) да Нядзелі ўсіх сьвятых. Кветкавая Трыёдзь зараз на сайце знаходзіцца цалкам (паводле перакладаў а.Аляксандра).
На бліжэйшыя дні вельмі важныя тэксты Зыходу Сьвятога Духа (Пяцідзесятніца і Панядзелак Сьвятога Духа).
2009.12.27 - Абнаўленьні прынагодных словаў
Шчасьлівыя міратворцы - Каляднае слова а. Аляксандра (2009 г.) - NEW 2009.12.24 - Навіны з Лёндану
Служба на Божае нараджэньне 2009 г. у Лёндане.
Фотасесія: http://czalex.livejournal.com/819659.html
Відэа: http://www.youtube.com
2009.11.30 - Абнаўленьні Слоўніка перакладчыка
У выніку пачатку працы над новай рэдакцыяй Псалтыра на сайце зьявіліся (і зьяўляюцца) некаторыя новыя словы ў Слоўніку перакладчыка. 2009.11.28 - Абнаўленьні працаў і рэцэнзіяў
На сайце зьявілася:
- Даведнікі - не паэзія.
водгук на даведнікі Ю. Гарбінскага і Ю.Туронка "Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя" (1999) і "Białoruski ruch chrześcijański XX wieku" (2003) паводле: ARCHE, 2 (31) - 2004.