Абнаўленьні - 19.11.2008
"Недапісаны ліст да айца Надсана" - спогады Валярыны Куставай.
а.А.Надсан у Менску - аб'ява

Юбілей сьвятарства а. Аляксандра Надсана
Сьвятары і вернікі Беларускай каталіцкай місіі запрашаюць усіх на
сьвяткаваньне залатога юбілею сьвятарства а. Аляксандра Надсана, якое
пачнецца ў нядзелю 30 лістапада аб 11.00 урачыстай літургіяй у капліцы
сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (39 Holden Road, London, N12 8HS).
Пасьля літургіі - прыняцьце.
а. Сяргей Стасевіч,
Беларуская каталіцкая місія
паводле сайту "Беларусы ў Вялікабрытаніі"
Абнаўленьні - 10.11.2008
Праца над сайтам панаўляецца, але бліжэйшыя тры тыдні будзе ісьці вельмі марудна, з прычыны дапісваньня дыплому адміністратарам сайту. Прашу ўсіх пра малітвы.
Сёньня дададзены тэкст Пра малітву - уступнае слова да Малітаўніка (2000 г.)
Абнаўленьні - 19.06.2008
Распачаўся праект па дадаваньні іллюстрацыяў да кнігі а.Аляксандра "Чэслаў Сіповіч" (адразу ў абодвух выданьнях: беларускім і ангельскім).
Сёньня дададзена 6 здымкаў да першага разьдзела кнігі.
На здымках: Матулевіч, Дэрбіньі, Бучыс, Абрантовіч, Цікота і друйскі манастыр.
Абнаўленьні - 03.07.2008
На сайце зьявілася поўная версія кнігі Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. Выпраўлены памылкі, заўважаныя ў публікацыях на іншых сайтах. У тэксце зьявіліся аўтарскія падкрэсьленьні (якія зьніклі ўва ўсіх іншых варыянтах у інтэрнэце). Таксама спасылкі ў тэксьце ўжо працоўныя.
У бліжэйшы час распачынаецца ўнікальны праект ілюстраваньня гэтае кнігі (да тэксту будзе дададзена пэўная колькасьць фотаздымкаў людзей, якія ў ёй узгадваюцца).
Абнаўленьні - 02.07.2008
Скончана нарэшце пампаваньне Мінэі за Студзень.
Тэксты зьвераныя з Малітаўнікам 2002 г.
Абнаўленьні - 27.06.2008
Дададзеныя службы Мінэі за Студзень (з 1-га па 6-е, у тым ліку Богазьяўленьне).
Усім наведвальнікам сайту - вялікая просьба: аб заўважаных абдруках паведамляць адразу ў вакенцы кантакту. Загадзя дзякуем.Абнаўленьні - 26.06.2008
Адрэдагаваныя артыкулы слоўніка. Да слоўніка дададзены артыкул "Голуб і туркаўка".
Абнаўленьні 24.06.2008
Скончана Мінэя за Люты. Рыхтуецца Студзень.
Выпраўленыя дробныя абдрукі ў Месяцаслове ды ў некаторых службах.
Да слоўніка перакладчыка дададзена слова Сэрафім з пашыраным каментаром. Выгляд артыкулаў слоўніка зьменены. У бліжэйшы час чакаецца даданьне шэрагу новых словаў.