Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


»


 

 

2009.11.17 - Абнаўленьні

На сайце зьявіліся арыгінальныя нерэдагаваныя тэксты Сьвятых Тайнаў (якія прайшлі першую апрабацыю). Упершыню зьявіліся чыны перад- і пасьляцаркоўнага ўвацаркаўленьня.

Таксама зьявілася яшчэ некалькі чыноў асьвячэньняў, сярод якіх: Асьвячэньне Крыжа, Асьвячэньне новага дому, Служба асьвячэньня іконы Багародзіцы.

2009.11.16 - Абнаўленьні малебнаў і асьвячаньняў

На сайце зьявіліся новыя малебны, асьвячаньні і некаторыя паўсядзённыя малітвы. Сярод іх:
Малебны канон Найсьвяцейшай Багародзіцы - 1999 г.
Малебен за беларускі народ
Малебен да Сьвятога Духа перад пачаткам Царкоўнага Сабору
Малебен у часе народнай бяды
Малебны канон на разлучэньне душы ад цела ўсякага прававернага
Абрад пахаваньня памерлых
Служба за памёрлых (Малая Паніхіда)
Малое асьвячэньне вады
Малітва на асьвячэньне надмагільнага крыжа
Малітва на асьвячэньне памятнай табліцы ўсім бязьвінным ахвярам, якія пацярпелі за Беларусь
і іншыя.

2009.11.12 - Абнаўленьні малітваў

На сайце: Пераарганізаваны разьдзел Малітвы прынагодныя, да якога таксама дададзеныя новыя малітвы:
Малітва ў Тройцы адзінаму Богу ў нядзелю раніцай, Малітва Імю ІсусавамуМалітва аб муках Госпада нашага Ісуса Хрыста, Малітва да сьвятых апосталаў, Малітва пабожная да анёла апекуна, Малітва да сьвятых анёлаў, Малітва да вялікага сярод прарокаў пачэснага і усяхвальнага Прадвесьніка і Хрысьціцеля Гасподняга Яна.

2009.11.12 - Абнаўленьні Твораў

На сайце у рубрыцы Працы, дыскусіі, гутаркі:
- Малітвы Скарыны паводле: "Выбраныя малітвы з Малой Падарожнай Кніжкі", 1992, с.40-46.
- Некалькі словаў пра акафіст
- "Я быў хворы і вы адведалі мяне" (Мц 25:36) паводле "Абрад алеепамазаньня - Малітвы за хворага", 1993, Лёндан, с.35

2009.11.12 - Абнаўленьні Акафісніка

На сайце: Акафіст сьвятым апосталам Пятру і Паўлу
Акафіст - Пахвала Пачэснаму і Жыцьцядайнаму Крыжу і іншыя навіны в разьдзеле Акафіснік.
Таксама: Некалькі словаў пра акафіст

27.10.2009

На сайце залітыя Мінэі за Кастрычнік і Лістапад.

29.09.09 - Абнаўленьні

Дададзены службы Мінэі за Кастрычнік: ад Покрыва (1-е кастрычніка) да сьв. Ератэя (4 кастрычніка).

Навіны - 16.09.09 - Працягваецца праца

Аднаўляецца праца над папаўненьнем зьместу сайту. У бліжэйшыя дні на сайце зьявяцца Мінэі за кастрычнік і лістапад. Просім Вашых малітваў за тых, хто працуе з тэкстамі.

Абнаўленьні - 25.04.09

На сайце зьявіўся Фавікон (літара "Ч" з назвы "Часасловец") - яго можна бачыць у браўзэры ў закладцы старонкі...

Таксама выпраўлена праблема адлюстроўваньня сьпісаў тэкстаў катэгорый "Малебны", "Трыёдзь", "Вялікі Тыдзень", "Мінэя".

Абнаўленьні - 21.04.2009

Па просьбе некаторых наведвальнікаў, якія маюць інтэрнэт выключна ў мабільных тэлефонах, сайт быў пераканвертаваны на новы скрыпт і на кадаваньне win-1251. Таксама зьявілася спрошчаная версія "Часаслоўца" адмыслова для гэтых "мабільных" сяброў. Яна будзе загружацца сама, калі Вы адкрыеце галоўную спасылку з мабільнага тэлефона.

З прычыны рэарганізацыі на сайце зьявіліся дробныя памылкі працы, якія будуць выпраўленыя ў бліжэйшы час...

Дзякуем за ўсю тэхнічную працу па рэарганізацыі і падтрымцы Зьміцеру, аўтарству якога належыць таксама дызайн "Часаслоўца".

 


 

 

 

 

Напісаць ліст