На сайце дададзена Мінэя на Верасень.
Просім паведаміць (можна ў каментарах), ці трэба рабіць спасылкі на адпаведныя службы ў тэкстах Месяцаслова?
Абнаўленьні - 30.03.2009
На сайце зьявіліся тэксты Поснай трыёдзі на Пяты і Шосты тыдні Посту. Наступныя ў чарзе на вычытваньне тэксты Мінэяў на восень і штодзённы Актоіх.
Дзякуй вялікі за падтрымку і натхненьне парафіям ў Полацку і Менску, якія паказалі, што тэксты "Часаслоўца" рэгулярна выкарыстоўваюцца для багаслужбаў.
Яшчэ раз прашу дасылаць каментары і запыты на канкрэтныя службы. Вашыя лісты могуць зьменьваць чаргу іх праверкі і выкладаньня.
Рэарганізаваны разьдзел "Трэбнік" у якім зьявіўся падразьдзел Малебны. Усе кароткія малебны і асьвячаньні будуць зьяўляцца тут. Сёньня заліты Малебен за хворага.
Абнаўленьні - 04.02.2009
На сайце зьявілася Мінэя за Сакавік, а таксама абноўлена старонка са сьпісам мінэяў Мінэя
Да ўвагі сп. Станіслава з Гомеля, які пакінуў каментар на сайце:
1. Усе лісты, дасланыя на Вашую адрэсу, вярнуліся з паведамленнем пра памылку.
2. Паведамляем, што ў Гомелі існуе парафія Трох сьвяціцеляў, якая ў бліжэйшую суботу (31.01.2009) а 13-й гадзіне сьвяткуе свой юбілей. Боская Літургія адбудзецца ў памяшканні рыма-каталіцкага касьцёла (вул. Савецкая, 118). Запрашаем.
Там можна атрымаць адказы на ўсе іншыя пытаньні.
Навіны 27.01.2009
Праца на сайце аднаўляецца ў сувязі з зьяўленнем трохі вольнага часу ў адміністратара.
Сёньня выпраўлена памылка, якая не давала адкрываць старонкі зімовай мінэі. Цяпер можна карыстацца далей.