Песьня 1 (Выхад 15:1-19) - Песьня 2 (2 Зак. 32:1-43) - Песьня 3 (1 Цар. 2:1-10) - Песьня 4 (Авак. 3:2-19) Песьня 5 (Ісая 26:9-19) - Песьня 6 (Ёна 2:1-7) - Песьня 7 (Дан 3:26-56) - Песьня 8 (Дан 3:57-72) - Песьня 9 (Лк 1:46-55, 68-79).
Песьня трэцяя
(1 Цар. 2:1-10)
Узрадавалася сэрца маё ў Госпадзе, і рог мой узьнёсься да Бога. Вусны мае выхваляюцца перад маімі ворагамі, бо магу цешыцца з дапамогі Тваёй. Ніхто не сьвяты як Госпад, няма нікога апроч Цябе, ніхто не абаронца як Бог наш.
Не памнажайце гордых словаў; хай зухваласьць не выходзіць з вуснаў вашых, бо Бог - Госпад, які ўсё ведае, Ён бачыць вашыя ўчынкі.
Лукі магутных ломяцца, слабыя апярэзваюцца сілаю;
Сытыя ідуць у наймы за хлеб, а згаладалыя адпачываюць. Няплодная родзіць сем дзяцей, а шматдзетная вяне.
Госпад умярцьвляе і ажыўляе, Ён зводзіць да пекла і ўздымае.
Госпад робіць убогім і багатым, прыніжае і ўзвышае;
З пылу падымае ўбогага; з бярлогу ўзносіць жабрака, каб пасадзіць яго з князямі і даць у спадчыну пасад славы. Бо Госпаду належаць асновы зямлі, на якіх Ён сьвет паставіў.
Ён ахоўвае крокі пабожных. Бязбожныя ж у цемры загінуць, бо ня сілаю перамагае чалавек.
Праціўнікі Госпада будуць разьбітыя: Усявышні загрыміць супраць іх на небе. Госпад будзе судзіць канцы зямлі, Ён дае моц каралю, падносіць рог памазаньніка свайго.
Слава... цяпер...
|