Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » 9 песьняў Сьвятога Пісаньня


 

 

9 песьняў Сьвятога Пісаньня

Песьня 1 (Выхад 15:1-19) - Песьня 2 (2 Зак. 32:1-43) - Песьня 3 (1 Цар. 2:1-10) - Песьня 4 (Авак. 3:2-19)
Песьня 5 (Ісая 26:9-19) - Песьня 6 (Ёна 2:1-7) - Песьня 7 (Дан 3:26-56) - Песьня 8 (Дан 3:57-72) - Песьня 9 (Лк 1:46-55, 68-79).

Песьня пятая

(Ісая 26:9-19)

Душа мая ўночы прагне Цябе, мой дух шукае Цябе пільна, бо калі прысуды Твае зыходзяць на зямлю, усе жыхары сьвету вучацца справядлівасьці.

Калі аказаць міласьць грэшніку, той не навучыцца правед-насьці; у краіне праведных ён чыніць крыўду і не зважае на веліч Госпада.

Рука Твая, Госпадзе, паднятая, але яны ня бачаць яе. Няхай пабачаць, на сорам свой, Твой зайздросны клопат аб людзях Тваіх; а іх хай спаліць агонь, прыгатаваны для ворагаў Тваіх.

Госпадзе,Ты нам супакой даеш, бо ўсе нашыя ўчынкі - Твая справа.

Госпадзе Божа наш! Іншыя ўладары - ня Ты, - апанавалі нас, але мы Цябе аднаго, імя Тваё славім.

Мёртвыя больш не ажывуць, цені ня ўстануць, бо Ты іх асудзіў на загубу, іхнюю памяць Ты зьнішчыў зусім.

Ты памножыў народ, Госпадзе, памножыў народ, уславіў яго, пашырыў межы краіны!

Госпадзе, у прыгоне мы шукалі Цябе, ціха маліліся, калі Ты нас караў.

Быццам цяжарная, калі прыходзіць час радзіць ёй, б'ецца, крычыць у болях радзільных - так мы былі перад Табою.

Мы зачалі, былі ў болях, але нічога збавеннага не нарадзілі, і не дадалася жыхароў на сьвеце.

Ажывуць Твае памёрлыя, устануць трупы, прачнуцца і ўсклікнуць у радасьці тыя, што спачываюць у пыле. Бо раса Твая - раса сьветласьці, а зямля аддасьць цені памёрлых.

Слава... цяпер...


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст