Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » 9 песьняў Сьвятога Пісаньня


 

 

9 песьняў Сьвятога Пісаньня

Песьня 1 (Выхад 15:1-19) - Песьня 2 (2 Зак. 32:1-43) - Песьня 3 (1 Цар. 2:1-10) - Песьня 4 (Авак. 3:2-19)
Песьня 5 (Ісая 26:9-19) - Песьня 6 (Ёна 2:1-7) - Песьня 7 (Дан 3:26-56) - Песьня 8 (Дан 3:57-72) - Песьня 9 (Лк 1:46-55, 68-79).

Песьня дзевятая

(Лк 1:46-55). Душа мая абвяшчае веліч Госпада, і мой дух узрадаваўся ў Богу Збаўцы маім.

Бо Ён глянуў на пакорнасьць служкі сваёй: ад гэтага часу шчасьлівай называць мяне будуць усе пакаленьні.

Бо вялікія справы ўчыніў мне ~семагутны: Сьвятое імя Яго і міласэрнасьць Яго з пакаленьня ў пакаленьне на тых, што шануюць Яго.

Ён паказаў моц рукі сваёй, разагнаў гордых у задумах сэрцаў іх.

Уладароў скінуў з пасаду і ўзнёс пакорных, галодных напоўніў дабротамі, а багатых адправіў з нічым.

Ён заступіўся за Ізраіля, слугу свайго, памятны міласэр-насьцяў сваіх, як абяцаў Абрагаму і нашчадкам яго давеку.

(Лк 1:68-79). Блаславёны Госпад Бог Ізраіля, бо наведаў народ свой і вызваліў яго.

І узьняў рог збаўленьня нам у доме Давіда, слугі свайго:

І прадказаў здавён даўна, вуснамі сьвятых прарокаў сваіх,

Што выбавіць ад ворагаў і ад рук усіх, што ненавідзяць нас;

Што пакажа міласэрнасьць сваю айцом нашым і ўспомніць Саюз свой сьвяты,

Клятву, якую даў айцу нашаму Абрагаму, і дасьць нам, вырваным з рук ворагаў,

Без страху служыць ў набожнасьці і справядлівасьці праз усе дні нашыя.

А ты, дзіця, будзеш звацца прарокам Найвышэйшага: пойдзеш перад Госпадам пад рыхтаваць шлях Яму;

Людзям Яго дасі пазнаць збаўленьне праз адпушчэньне грахоў, дзякуючы дабрасардэчнасьці Бога нашага.

Праз яе Сонца з вышыні наведае нас, каб зазьзяць тым, што ў змроку і ценю сьмерці прабываюць,

Каб скіраваць крокі нашыя да збаўленьня.

Папярэдняя старонка | Старонка 9 з 9
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст