Песьня 1 (Выхад 15:1-19) - Песьня 2 (2 Зак. 32:1-43) - Песьня 3 (1 Цар. 2:1-10) - Песьня 4 (Авак. 3:2-19) Песьня 5 (Ісая 26:9-19) - Песьня 6 (Ёна 2:1-7) - Песьня 7 (Дан 3:26-56) - Песьня 8 (Дан 3:57-72) - Песьня 9 (Лк 1:46-55, 68-79). Песьня сёмая
(Дан 3:26-56)
Блаславёны Ты, Божа айцоў нашых, і імя Тваё ўсяхвальнае і праслаўленае давеку.
Ты праведны ва ўсім, што ўчыніў з намі, і ўсе ўчынкі Твае праў-дзівыя, усе дарогі Твае правыя, і прысуды Твае справядлівыя.
Суды Твае слушныя ва ўсім, што Ты наслаў на нас і на сьвятое места айцоў нашых, Ерусалім. Прысуд Твой справядлівы з прычыны грахоў нашых.
Бо мы зграшылі і ўчынілі беззаконьне, адступіўшыся ад Цябе; Мы зграшылі ва ўсім, ня слухаліся запаветаў Тваіх,
Не захоўвалі іх і не рабілі таго, што Ты загадаў нам дзеля нашага дабра.
Усё, што ты наслаў на нас і ўсё, што Ты ўчыніў з намі, зрабіў Ты згодна са справядлівым прысудам Тваім.
Ты аддаў нас у рукі ворагаў беззаконных, адступнікаў мярзотных, і несправядлівага і найгоршага на ўсёй зямлі цара.
І цяпер няма як нам раскрыць вусны: ганьба і сорам пакрылі слугаў Тваіх і тых, што Цябе шануюць.
Не адкідай нас да канца дзеля імя Твайго і не разрывай запа-вету Твайго;
Не адбірай ад нас міласэрнасьці Тваёй дзеля Абрагама, любага Твайго, і Ісаака, слугі Твайго, і Ізраіля, сьвятога Твайго,
якім Ты абяцаў што памножыш нашчадкаў іх, як зоркі на небе і як пясок на беразе мора.
Госпадзе, мы сталі меншыя за ўсе народы, прыніжаныя на ўсёй зямлі праз нашыя грахі.
Няма ў нас ні князя, ні правадыра, ні прарока, ні цэлапа-леньняў, ні ахвяраў, ні прынашэньняў, ні кадзіла, ні месца, куды б прыносіць першыя плады - здабыць Тваю міласэрнасьць.
Але прымі нас дзеля сэрца скрушлівага і ўпакоранага духа! Як цэлапаленьні бараноў, як тлустыя ягняты,
так хай перад Табою будзе сёньня нашая ахвяра, якую хочам прынесьці Табе, бо тыя, што спадзяюцца на Цябе, не пасаромеюцца.
І цяпер усім сэрцам ідзем усьлед за Табою; мы баімся Цябе і шукаем аблічча Твайго - дык не пасаром нас!
Але ўчыні з намі згодна з Тваёй спагадлівасьцю і вялікаю міласэрнасьцю.
Выратуй нас сілаю Тваёю і дай хвалу імю Твайму, Госпадзе!
Хай пасаромеюцца ўсе тыя, што чыняць зло слугам Тваім; хай будуць пасаромленыя і пазбаўленыя ўсёй сваёй магутнасьці, хай сіла іхняя згіне.
Няхай знаюць, што Ты, Госпадзе - Бог адзіны, слаўны на ўвесь сусьвет!
Царскія слугі, што ўкінулі іх, не пераставалі распальваць печ нафтаю, смалою, шмацьцём і хворастам. І полымя ўздымалася над печчу на сорак дзевяць лакцёў, і выбухала, і паліла тых хальдэяў, што былі блізка ля печы. А анёл Гасподні зышоў у печ да Азарыі і яго таварышаў, сьцішыў агонь ў печы, і сталася ў нутры печы так, быццам там веяў лагодны росны вецер; і агонь зусім не дакрануўся да іх, не спрычыніў ім болю і ніякай шкоды. Тады тыя трое пачалі ў адзін голас хваліць, славіць і бласлаўляць Бога, кажучы:
Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа айцоў нашых, і слаўны і ўсяхвальны на ўсе вякі;
Блаславёнае імя хвалы Тваёй, слаўнае і ўсяхвальнае на ўсе вякі.
Блаславёны Ты ў сьвятыні хвалы Тваёй, слаўны і ўсяхвальны на ўсе вякі.
Блаславёны Ты, што ўзіраешся ў бездань, седзячы на хэрувімах, слаўны і ўсяхвальны на ўсе вякі.
Блаславёны Ты на пасадзе славы валадарства Твайго, слаўны і ўсяхвальны на ўсе вякі.
Блаславёны Ты на цьвярдыні нябеснай, слаўны і ўсяхвальны на ўсе вякі.
Слава... цяпер...
|