Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » 9 песьняў Сьвятога Пісаньня


 

 

9 песьняў Сьвятога Пісаньня

Песьня 1 (Выхад 15:1-19) - Песьня 2 (2 Зак. 32:1-43) - Песьня 3 (1 Цар. 2:1-10) - Песьня 4 (Авак. 3:2-19)
Песьня 5 (Ісая 26:9-19) - Песьня 6 (Ёна 2:1-7) - Песьня 7 (Дан 3:26-56) - Песьня 8 (Дан 3:57-72) - Песьня 9 (Лк 1:46-55, 68-79).

Песьня восьмая

(Дан 3:57-72)

Госпаду сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, ўсе творы Гасподнія, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, анёлы Гасподнія і нябёсы, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, усе воды, што над нябёсамі, усе сілы Гасподнія, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, сонца і месяц, зоркі нябесныя, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, дождж і раса, і ўсе вятры, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, агонь і жар, холад і сьпёка, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, росы і шэрань, ночы і дні, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, сьвятло і цемра, лёд і мароз, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, крыгі і сьнягі, маланкі і хмары, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Хай зямля бласлаўляе Госпада, горы і ўзгоркі, і ўсё, што расьце на зямлі, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, крыніцы, моры і рэкі, кіты і ўсё, што рухаецца ў вадзе, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, усе птушкі нябесныя, зьвяры і жывёлы, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, сыны чалавечыя; хай Ізраіль бласлаўляе Госпада, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, сьвятары Гасподнія і ўсе слугі Гасподнія, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, духі і душы праведных, чыстыя і пакорныя сэрцам, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, Ананьня, Азарыя і Місаіл, сьпявайце і ўзьвяліч-вайце Яго на ўсе вякі.

Блаславіце Госпада, апосталы, прарокі і мучанікі Гасподнія, сьпявайце і ўзьвялічвайце Яго на ўсе вякі.

Бласлаўляем Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, Госпада.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Хвалім, бласлаўляем і пакланяемся Госпаду, сьпяваем і ўзьвялічваем Яго на ўсе вякі.

Слава... цяпер...


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст