Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » 9 песьняў Сьвятога Пісаньня


 

 

9 песьняў Сьвятога Пісаньня

Песьня 1 (Выхад 15:1-19) - Песьня 2 (2 Зак. 32:1-43) - Песьня 3 (1 Цар. 2:1-10) - Песьня 4 (Авак. 3:2-19)
Песьня 5 (Ісая 26:9-19) - Песьня 6 (Ёна 2:1-7) - Песьня 7 (Дан 3:26-56) - Песьня 8 (Дан 3:57-72) - Песьня 9 (Лк 1:46-55, 68-79).

Песьня чацьвертая

(Авак. 3:2-19)

Госпадзе, я пачуў голас Твой! Госпадзе, я ўбачыў Тваё тварэньне і спалохаўся. Калі час прыйдзе, хай яно аджыве; калі прыйдзе час, дай нам яго пазнаць!

У гневе Тваім згадай пра Тваю міласэрнасьць.

Бог ад Тыману прыходзіць, Госпад - з гары Паран. Веліч Яго пакрывае нябёсы, зямля поўная славы Ягонай.

Зьзяньне славы Яго, быццам сьветласьць дня; промні з рук Ягоных бліскаюць: сіла Яго схаваная ў іх.

Пошасьць ідзе перад Ягоным абліччам, а ўсьлед за Ім сьмяротная гарачка.

Устае Ён, і зямля трасецца, дрыжаць народы ад Ягонага погляду; старыя горы развальваюцца, сівыя ўзгоркі хіляцца: сьцежкі Яго спраквечныя.

Я бачыў, як палаткі Куша спахмурнелі, намёты Мадыянітаў захіста-ліся.

Ці ж супраць рэкаў гнеў Твой скіраваны, Госпадзе, ці ж супраць мора Тваё абурэньне, што сядаеш вярхом на коняў Тваіх, на Твае пераможныя калясьніцы?

Ты вымаеш лук Твой, нацягваеш, калчан Твой поўны стрэлаў; Ты разрываеш зямлю рэкамі.

Горы, пабачыўшы Цябе, затрэсьліся; навала водна праходзіць, бездань голасна стогне, узьнімае рукі свае ўгору.

Сонца і месяц памерклі ад бляску стрэлаў Тваіх і маланкавага зьзяньня Твайго кап'я.

Ты ў гневе ідзеш па зямлі і ў абурэньні топчаш народы.

Ты выйшаў ратаваць Твой народ, збавіць памазаньніка Твайго. Ты разбурыў дом бязбожнага, адкрыў яго асновы аж да голай скалы.

Ты прашыў кап'ём галовы вояў ягоных, што, быццам бура, кінуліся, каб нас загубіць, каб радасна пажэрці бедака ўсховішчы.

Ягоных коней Ты кінуў у мора - у бездань вод бурлівых.

Я пачуў гэта, і нутро маё затрэслася; на вестку пра гэта вусны мае задрыжалі. Боль працінае мае косьці, ногі мае пада мною хістаюцца. Аднак спакойна чакаю дня няшчасьця, якое мае ўпасьці на народ, які на нас нападае.

І хоць смакоўніца больш не цьвіце, і вінаграднік ня дае свайго ўраджаю, хоць зьвяў плод дрэва аліўнага, ніва не радзіла больш хлеба, хоць статкі авец змарнелі і валоў ня стала ў хлявох, -

Я ўсё адно буду цешыцца ў Госпадзе, і радавацца ў Богу, маім Збавіцелю.

Госпад, Бог мой, сіла мая, дасьць мне ногі аленя і ўзьвядзе мяне на вышыню.

Слава... цяпер...


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст