Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » 9 песьняў Сьвятога Пісаньня


 

 

9 песьняў Сьвятога Пісаньня

Песьня 1 (Выхад 15:1-19) - Песьня 2 (2 Зак. 32:1-43) - Песьня 3 (1 Цар. 2:1-10) - Песьня 4 (Авак. 3:2-19)
Песьня 5 (Ісая 26:9-19) - Песьня 6 (Ёна 2:1-7) - Песьня 7 (Дан 3:26-56) - Песьня 8 (Дан 3:57-72) - Песьня 9 (Лк 1:46-55, 68-79).

Песьня шостая

(Ёна 2:1-7)

У бядзе маёй я клікаў Госпада, і Ён адгукнуўся мне;

З нутра апраметнай крычаў я, і Ты пачуў голас мой.

Ты кінуў мяне ў бездань, у сэрца мора, і воды атачылі мяне.

Усе воды вялікія і хвалі Твае прайшлі нада мною.

І я сказаў: Адкінуты я ад вачэй Тваіх!

А ўсё ж я зноў убачу сьвятыню Тваю.

Воды пакрылі мяне, бездань паглынула мяне, водныя травы спавілі галаву маю.

Я зышоў да асноваў гораў, засовы зямныя засталіся назаўжды за мною,

Але Ты, Госпадзе, вывядзеш душу маю з апраметнай.

Калі душа мая занемагла ўва мне, я ўспомніў Госпада, і малітва мая дайшла да Цябе, да месца сьвятога Твайго.

Памыляюцца тыя, што пакланяюцца марнасьцям, адхіля-юцца ад ласкі Тваёй.

Я ж з голаснай падзякай прынясу ахвяру Табе, выканаю абяца-нае, бо збаўленьне ў Госпада.

Слава... цяпер...


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст