Песьня 1 (Выхад 15:1-19) - Песьня 2 (2 Зак. 32:1-43) - Песьня 3 (1 Цар. 2:1-10) - Песьня 4 (Авак. 3:2-19) Песьня 5 (Ісая 26:9-19) - Песьня 6 (Ёна 2:1-7) - Песьня 7 (Дан 3:26-56) - Песьня 8 (Дан 3:57-72) - Песьня 9 (Лк 1:46-55, 68-79).
Песьня першая
(Выхад 15:1-19)
Па патапленьні фараона сьпяваў Майсей
Прыпеў: Сьпявайма Госпаду, бо Ён вельмі ўславіўся.
Каня і вершніка Ён скінуў у мора.
Памочнік і апякун мой стаўся маім збаўленьнем. Ён - Бог мой, і я ўслаўлю Яго; Бог айца майго - і буду ўзьвялічваць Яго.
Госпад магутны ў вайне, Госпад імя Яго.
Калясьніцы фараона і сілу яго ўкінуў у мора.
Іхніх выбраных начальнікаў патапіў у Чырвоным моры.
Безданьню пакрыў іх: быццам камень, паляцелі ў глыбіню.
Правая рука Твая, Госпадзе, уславілася сілаю.
Правая рука Твая, Госпадзе, скрышыла ворагаў, і веліччу славы Тваёй Ты сьцер праціўнікаў.
Паказаў Ты гнеў твой і сьцер іх быццам салому. Ад подыху гневу Твайго воды расступіліся.
Воды сталі быццам сьцяна, хвалі сярод мора згусьцелі.
Сказаў вораг: Паганюся за імі, даганю, падзялю здабычу, насычу душу маю, выну меч мой, панаваць будзе рука мая.
Ты паслаў духа Твайго, і мора пакрыла іх; патанулі, быццам волава, у вадзе глыбокай.
Хто сярод багоў падобны да Цябе, Госпадзе; хто падобны да Цябе ў зьзяньні сьвятасьці Тваёй? Ты магутны ва ўчынках Тваіх, Ты творыш цуды.
Ты працягнуў правую руку Тваю, і зямля паглынула іх. Ласкаю Тваёю Ты правёў людзей Тваіх, якіх Ты выратаваў.
І прывёў іх сілаю Тваёю да жыльля сьвятога Твайго. Пачулі аб гэтым народы і задрыжалі, жах агарнуў жыхараў Філістыніі.
Спалохаліся тады князі эдомскія і князі маабіцкія, жах напаў на іх: хананейцы ўсе паніклі духам.
Хай страх і трывога нападуць на іх, перад веліччу сілы Тваёй хай акамянеюць.
Дакуль пяройдзе народ Твой, Госпадзе, дакуль пяройдзе народ твой, якога Ты прыдбаў.
Увёўшы, пасяліў Ты іх на гары ўладаньня Твайго, у жыльлі Тваім, якое Ты стварыў, у сьвятыні, якую прыгатавалі рукі Твае, Госпадзе.
Госпад пануе вечна і на век вякоў.
Калі увайшла коньніца фараона з калясьніцамі і коньнікамі ў мора, паслаў на іх Госпад ваду марскую.
Сыны ж Ізраіля прайшлі па сушы сярод мора.
Слава... цяпер...
|