Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 


 

Яшчэ адзін беларускі сьвятар


JAŠČE ADZIN BIEŁARUSKI SVIATAR

Dn. 23 sioletniaha listapada ŭ Hreckaj Kalehii ŭ Rymie byŭ vyśviačany J. E. Biskupam Mele novy biełaruski śviatar a. Aleksandar Nadson, student apošniaha teolohičnaha kursu Hreharyjanskaha Universytetu j adzin z vydatnych maładych dziejačaŭ biełaruskich, što ŭłucyŭsia ŭ idejnuju adradženskuju pracu jašče na baćkaŭščynie, budučy šče vučniem Biełaruskaj Nastaŭnickaj Seminaryj ŭ Niaśvižy.

Z tych vakolic i pachodzić Pav. Novavyśviačeniec. Jon ličyć siannia ŭžo 32 h. i maje za saboju matematyčny fakultet Londanskaha Universytetu, adznačajučysia naahuł vybitnymi navukovymi zdolnaściami dy pracavitaściu i budziačy nadziei na našaj duchoŭna-adradženskaj nivie.

Znajšoŭšysia ŭ Anhlii (1946), jak ekskombatant, addaŭsia z entuzyjazmam idejna-hramadzkaj biełaruskaj pracy poza studyjami ŭ Universytecie.

Ad 1946 až da samaha vyjezdu z Anhlii (1953) biare žyvy udzieł u arhanizacyi Zhurtavannia Biełarusaŭ u Vielikabrytanii, zajmajučy tam adkaznyja kiravieckija stanoviščy. Praz apošnija dva hady pabytu ŭ Anhlii (1951-3) byŭ staršynioju hetaj arhanizacyi. Byŭ taksama praz try hady staršynioju Biełaruskaha Katalaickaha Akademičnaha Abjednannia « Ruń», jakaja źjaŭlajecca sekcyjaj šyrokaviedamaj katalickaj «Pax Romana».

U 1953 h. ŭstupaje ŭ Papskuju Hreckuju Kalehiju ŭ Rymie z metaju hruntoŭnaje padrychtovy da śviatarstva j duchoŭnaj pracy dla svajho narodu. A pobač z hetaj ascetyčna-ŭzhadavaŭčaj pracaj viadzie studyi filazafičnyja j teo1ohičnyja na vyšuspomnienym Universytecie.

Pažadajem našamu darahomu Neoprezbyteru jak najlepšych sukcesaŭ u henaj pracy. Ščaści Boža!

Ad multos prosperosque annos!

 

Кірыліцай:

Яшчэ адзін беларускі сьвятар

Дн. 23 сёлетняга лістапада ў Грэцкай Калегіі ў Рыме быў высьвячаны Я.Э. Біскупам Меле новы беларускі сьвятар а. Александар Надсон, студэнт апошняга тэологічнага курсу Грэгарыянскага Універсытэту й адзін з выдатных маладых дзеячаў беларускіх, што ўлучыўся ў ідэйную адраджэнскую працу яшчэ на бацькаўшчые, будучы шчэ вучнем Беларускай Настаўніцкай Семінарыі ў Нясьвіжы.

З тых ваколіц і паходзіць Пав. Новавысьвячэнец. Ён лічыць сёньня ўжо 32 г. і мае за сабою матэматычны факультэт Лонданскага Універсытэту, адзначаючыся наагул выбітнымі навуковымі здольнасьцямі ды працавітасьцю і будзячы надзеі на нашай духоўна-адраджэнскай ніве.

Знайшоўшыся ў Англіі (1946), як экскомбатант, аддаўся з энтузіязмам ідэйна-грамадзкай беларускай працы поза студыямі ў Універсытэце.

Ад 1946 аж да самага выезду з Англіі (1953) бярэ жывы удзел у арганізацыі Згуртаваньня Беларусаў у Велікабрытаніі, займаючы там адказныя кіравецкія становішчы. Праз апошнія два гады пабыту ў Англіі (1951-3) быў старшынёю гэтай арганізацыі. Быў таксама праз тры гады старшынёю Беларускага Каталіцкага Акадэмічнага Аб’еднаньня “Рунь”, якая зьяўляецца сэкцыяй шырокаведамай каталіцкай “Pax Romana”.

У 1953 г. ўступае ў Папскую Грэцкую Калегію ў Рыме з мэтаю грунтоўнае падрыхтовы да сьвятарства й духоўнай працы для свайго народу. А побач з гэтай асцэтычна-ўзгадаваўчай працай вядзе студыі філазафічныя й тэологічныя на вышуспомненым Універсытэце.

Пажадаем нашаму дарагому Нэопрэзбітэру як найлепшых сукцэсаў у гэнай працы. Шчасьці Божа!

Ad multos prosperosque annos!

Паводле: "Зьніч" №49, 1959, с.5


 


 


 

 

 

Напісаць ліст