Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 12 чэрвеня - сьвятога Анупрэя


 

 

12 чэрвеня - сьвятога Анупрэя

Вячэрня

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 8). Ойча багамудры Анупрэю, ты адлучыўся ад зямных марнотаў і пайшоў да дасканаласьці, бо жадаў быць з Крыніцаю ўсіх дабротаў, і знайшоў там сапраўдную любоў. Прасьветлены ёю, малітвамі тваімі, блаславёны, выхапі нас з грахоўнай цемры.

Ойча багамудры Анупрэю, холад начны і жар дня ты цярпеў у надзеі будучых дабротаў. Ты ўмярцьвіў суставы цела твайго і атрымаў у небе жыцьцё, і ўвайшоў з радасьцю у харомы аглядаць бязьмежную дабрыню Творцы твайго.

Ойча багамудры Анупрэю, быццам вялікі скарб схаваны ў пустыні, слаўны Пафнуцы знайшоў цябе і сьвету расказаў пра твае слаўныя подзьвігі, і ўзбагаціў верных прыкладамі твайго богапрыемнага жыцьця, пераймальнікамі якога зрабі і нас малітвамі тваімі.

Слава ... цяпер ...:

Багародзічны. З вераю прыбягаю пад Тваё покрыва, Багародзіца чыстая: ад напасьцяў, бедаў, благіх пажаданьняў і д'ябальскай злосьці збаў мяне. Ты, Уладарка — глыбіня міласэрнасьці і хадайніца збаўленьня, бо Ты нарадзіла Бога міласэрнага, адзінага шчодрага і добрасардэчнага.

Крыжабагародзічны. Дзева і Маці Твая, Ісусе Уладару, убачыла, як Ты быў прыбіты да крыжа і прыняў мукі, і ўсклікнула з плачам: Тора мне, Дзіця маё любае! Як гэта церпіш несправядлівыя мукі Ты, што аздараўляеш людзкія нёмачы і ад тленнасьці збаўляеш усіх у міласэрнасьці Тваёй?"


Вершапесьні: актойху


Адпушчальныя трапары

Трапар (тон 1). Жаданьнем духоўным ты, багамудры Анупрэю, дасягнуў пустыні і, быццам бесьцялесны анёл, шмат гадоў там пражыў у подзьвігах, пераймаючы прарока Ільлю і Хрысьціцеля. Ты атрымаў Боскія тайны з рук анёлаў, і сёньня разам з імі жывеш у сьветласьці сьвятое Тройцы. Маліся за збаўленьне тых, што шануюць памяць тваю.


Літургія

Трапары:

Трапар (тон 1). Жаданьнем духоўным ты, багамудры Анупрэю, дасягнуў пустыні і, быццам бесьцялесны анёл, шмат гадоў там пражыў у подзьвігах, пераймаючы прарока Ільлю і Хрысьціцеля. Ты атрымаў Боскія тайны з рук анёлаў, і сёньня разам з імі жывеш у сьветласьці сьвятое Тройцы. Маліся за збаўленьне тых, што шануюць памяць тваю.

Кандак (тон 3). Прасьветлены зьзяньнем Сьвятога Духа, ты, сьвяты ойча, пакінуў жыцьцёвыя марнасьці і пайшоў у пустыню, дзе подзьвігамі тваімі ўсьцешыў Найвышэйшага Бога і Творцу. Дзеля гэтага Хрыстос, вялікая Крыніца дароў, праславіў цябе, блаславёны.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст