Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 16 лютага - між сьвятымі айца нашага Льва Вялікага, папы Рымскага


 

 

16 лютага - між сьвятымі айца нашага Льва Вялікага, папы Рымскага

Вячэрня


На "Госпадзе, Цябе клічу ...":

(Тон 8). Як цябе назавем, боганатхнёны Льве: галавою Царквы Хрыстовае; вокам набожнасьці, што бачыць духоўнае і крынічыць усім слова жыцьця; Богам напісаны скрутак праўдзівае веры? Маліся за збаўленьне душаў нашых.

Як я назаву цябе сёньня, цудоўны ойча? Прапаведнікам і непахіснай асноваю праўды? Старшынёй найвышэйшага пачэснага Сабору, правілам і мераю навучаньня, што Нестарава разьдзяленьне і Яўціхава зьліцьцё адсек боганатхнёнымі словамі? Маліся за збаўленьне душаў нашых.

Як цябе назаву, дзівосны настаўнік? Пераможцам і ўладаром цялесных страсьцяў, што спраўляе духоўную уладу; посудам Божай спагады, жытлом дасканалай любові, поўным чалавекалюбства да тых што зграшылі, жадаючы іхняга навярненьня? Маліся за збаўленьне душаў нашых.

Слава ... цяпер ...:

Багародзічны. Топячыся ў бездані правінаў, да ціхага прыстанішча ўсячыстай малітвы Тваёй, Багародзіца, прыходжу і клічу: "Збаў мяне, працягнуўшы магутную руку слузе Твайму, Усебеззаганная".

Крыжабагародзічны. Убачыўшы ўзьнесенае на крыжы Ягнё, Усебеззаганная Дзева з плачам усклікнула: "Дзіця маё любае, што гэта за новае і дзіўнае зьявішча? Як гэта Ты, што трымаеш усё ў руцэ Тваёй, вісіш, прыбіты целам да дрэва?"


Вершапесьні

з Актойху або Трыядзі


Трапар

(Тон 8). Правай веры настаўнік, набожнасьці прыклад і чысьціні, сьветач сусьветны, Богам натхнёная біскупаў аздоба, Льве мудры: навукаю тваёю ты ўсіх прасьвятліў, жалейка духоўная. Малі Хрыста Бога за збаўленьне душаў нашых.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст