Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 6 красавіка - Сьвятога і роўнага апосталам Мятода, настаўніка славянскага і архібіскупа Мараўскага


 

 

6 красавіка - Сьвятога і роўнага апосталам Мятода, настаўніка славянскага і архібіскупа Мараўскага


Вячэрня


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 4). Закон ласкі здабыў у табе выдатнага настаўніка, сьвяты ойча Мятодзе: ты даў доступ статку твайму да кнігаў сьвятых на іхняй мове, каб яны, навучаючыся ў іх, бласлаўлялі Госпада. Дзеля гэтага дастойна славім цябе.

Быццам яснай зорцы, Хрыстос даў табе зазьзяць з усходу і паслаў цябе, багамудры Мятодзе, на захад навучаць славянскія народы славіць на роднай мове Тройцу адзінасутную. Цяпер маліся за тых, што няспынна славяць цябе.

Атрымаўшы ад Бога апостальскую ласку, ты, ойча Мятодзе, удастоіўся дару цудаў і прадказваць тое, што мае быць. Радуйся, правадніку сьляпых, адганяльніку злых духаў, лекару нядужых. Малітвамі тваімі дай нам атрымаць адпушчэньне грахоў і веліч зьмілаваньня.

Слава...:

Грамадзянін Мараўскае зямлі, слава і пахвала ўсіх славянскіх краінаў, сьвятаначальнік Мятод кліча ўсіх сваім навучаньнем. Прыйдзеце, сьвяталюбцы, зьбярэмся разам радасна з вераю адзначыць сьвята ягонага ўсьпеньня, бо ён няспынна моліцца Хрысту Богу нашаму, каб Ён збавіў ад бедаў і напасьцяў душы нашыя.

Цяпер...: Багародзічны Трыядзі.


Вершапесьні:
Трыядзі

Слава...:

(Тон 8). Прыйдзеце, сьвяталюбцы, вераю сыдземся і ўславім радасна усьпеньне сьвятаначальніка Мятода, асьветніка Мараўскага і апостала славянаў. Ён, пакінуўшы прынады гэтага сьвету, узяў на плечы крыж апостальства і разам з братам Кірылам прасьвятліў славянскія краіны. Пасьля ўсьпеньня свайго ён атрымаў заплату вернага слугі і моліцца няспынна за збаўленьне душаў нашых.

Цяпер...: Трыядзі (поснай або вялікоднай)


Трапар
(тон 4).
Пашлі, Хрысьце Божа, міласэрнасьць Тваю з вышыні тым, што сьвяткуюць урачыста ўсьпеньне сьвятаначальніка, адчыні дзьверы валадарства і адпусьці мноства нашых правінаў, хадайніцтвам і малітвамі вернага слугі Твайго Мятода, пачэснага айца нашага.

Кандак (тон 2). Боскага Мятода усхвалім, усе верныя, з любоўю, як вялікага пастыра славянаў, пачэснага слугу Тройцы, пераможцу ерасяў, які моліцца няспынна за ўсіх нас.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст