Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 14 красавіка - Між сьвятымі айца нашага Мартына, Папы рымскага


 

 

14 красавіка - Між сьвятымі айца нашага Мартына, Папы рымскага

Вячэрня


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 8). Як нам да цябе зьвяртацца, Мартыне? Як да слаўнага настаўніка правага вучэньня, вярхоўнага і непамыльнага ахоўніка Божых догматаў, шчырага выкрывальніка хлусьні, мужнага абаронцы Слова, узорнага сьвятара, пачэснага цудадзейніка? Маліся за збаўленьне душаў нашых.

Як нам назаваць цябе, Мартыне? Ракою, поўнаю духоўных водаў, што вечна поіць душы, каб ім прынесьці плод духоўны; ліхтаром, які зьзяе сьвятлом пабожнасьці; гарою, з якой цячэ Боская радасьць; аб'явіцелем Боскіх словаў; выкрывальнікам ерасяў? Маліся за збаўленьне душаў нашых.

Якім імем уславім цябе, Мартыне? Пачэснага сьвятара праўдзівай Скініі; годнага хадайніка між Богам і стварэньнем; чашы, поўнае Боскага пітва; зоркі, што мае Слова жыцьця, якая ўзышла на Захадзе і зазьзяла на Усходзе? Маліся за збаўленьне душаў нашых.

Слава... цяпер...:

Багародзічны: Што можа быць больш цудоўнае за даброты Твае, Дзева, якімі Ты нас абдорваеш? Ты апякуешся усімі, вызваляеш ад страсьцяў, адкідаеш напады ворагаў, ахоўваеш ад небясьпекі тых, што шануюць Цябе, Баганявеста, і сунімаеш іхнія цярпеньні. Не пераставай хадайнічаць за нас, Дзева, каб нам атрымаць большую радасьць, і маліся за збаўленьне душаў нашых.

Крыжабагародзічны: "Што гэта за страшнае відовішча" – Найсьвяцейшая Дзева і Маці ўсклікнула Госпаду, – "Боль, якога я ня знала пры нараджэньні Тваім, Сыне, востра раніць сэрца маё. Не магу глядзець на Цябе, прыбітага да Крыжа, Сьвятло вачэй маіх! Дык сьпяшайся і ўваскрэсьні, споўніўшы Твой Боскі провід".


Трапар
(тон 4).
Багамудры Мартын, сьвятаначальнік ўсепачэсны, ты яўна прапаведваў тое, што праўдзівае, прасьвятліў усіх Боскімі вучэньнямі, і нізьверг злосную ману. Памятай пра нас, угоднік Хрыстовы, і будзь нам хадайнікам перад Ім, каб нам правесьці ў супакоі жыцьцё нашае.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст